• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2022 | Каляндар

Каляндар з 14 па 20 лістапада. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


14 лістапада

1812. Нарадзіўся Паўлюк Багрым

З’явіўся на свет Паўлюк Багрым у сям’і каваля ў вёсцы Крошын, цяпер гэта Баранавіцкі раён. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй, урэшце пачаў пісаць і сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года ў Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» Яна Баршчэўскага прыцягваўся да следства.

1.jpg

Як і ягоны бацька, Паўлюк Багрым быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Ад літаратурнай спадчыны Багрыма застаўся адзін толькі верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Праўда, некаторыя з сучасных даследчыкаў лічаць Паўлюка Багрыма ўдалай літаратурнай містыфікацыяй. 

Памёр Паўлюк Багрым каля 1891 года. Пахаваны ў родным Крошыне на мясцовых могілках. Сёння ў мястэчку дзейнічае Музей народнага мастацтва і рамёстваў, які носіць яго імя.

15 лістапада

1867. Заснаваны Магілёўскі музей

Існаваў пры Магілёўскім губернскім статыстычным камітэце, потым быў аб’яднаны з царкоўна-прыхадскім музеем. Меў на захоўванні каля 1500 экспанатаў, сярод якіх былі кальчуга з Анялінскага кургана Быхаўскага павета, грамата 1606 года Жыгімонта Чарэйскаму касцёлу і грамата 1767 года Станіслава Аўгуста, дзе пацвярджалася Магдэбурскае права Мсціславу, троннае крэсла з Магілёўскага дарожнага палаца XVIII стагоддзя, сані, якія былі кінуты Напалеонам у час уцёкаў, атлас 1823 года з планамі гарадоў Магілёўшчыны, батлейка з Быхаўскага павета, скарбы старажытных манет.

2.jpg
Фота: library.mogilev.by

У 1919 годзе экспанаты былі перададзены ў Магілёўскі губернскі музей. У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны музей згарэў і большасць калекцый былі знішчаны...

16 лістапада

1957. Памёр Янка Чарапук

Паходзіў з мястэчка Новы Двор на Гарадзеншчыне, дзе нарадзіўся ў канцы жніўня 1896 года. Вучыўся ў Навадворскім гарадскім вучылішчы, пасля ў Гарадзенскай мужчынскай гімназіі. У 1914 годзе скончыў мужчынскую гімназію Відэмана ў Пецярбургу. І там жа паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.

3.jpg

У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культурна-асветнай арганізацыі «Вольныя беларусы», у той час актыўна супрацоўнічаў з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі.
Удзельнік Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны ў ліпені 1919 года. У снежні 1919 года кааптаваны ў склад Рады БНР. У 1921 годзе прызначаны сакратаром Дыпламатычнай місіі БНР у Коўне, удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе.

У 1922 годзе Янка Чарапук эміграваў у Амерыку. Жыў у Чыкага, дзе зрабіўся адным з лідараў беларускай дыяспары. Да самай смерці браў актыўны ўдзел у жыцці грамады, выдаткоўваючы на гэта ў тым ліку і ўласныя сродкі з даволі сціплага даходу.

17 лістапада

1906. Нарадзіўся Янка Багдановіч

Амаль забыты цяпер беларускі літаратар з’явіўся на свет на гістарычнай Ашмяншчыне. Пасля смерці бацькоў у 1918 годзе жыў і выхоўваўся спачатку ў Барунскім, а потым і ў Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 года працаваў у друкарні імя Францыска Скарыны. 

4.jpg

Публікаваўся з 1930 года. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі», які выходзіў у 1929–1938 гадах. У гады вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова з вучобай і пасля яе заканчэння настаўнічаў. У 1952 годзе паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года быў арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. 

Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў займацца настаўніцкай справай. Скончыў педагагічны інстытут. Памёр летам 1990 года на 84-м годзе жыцця. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
Нам Янка Багдановіч найперш цікавы тым, што пакінуў кнігу ўспамінаў «Ны жыццёвым шляху» пра міжваенную Вільню, якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара ў 1992 годзе. 

18 лістапада

1902. Нарадзіўся Міхась Машара

Гэты заходнебеларускі паэт з’явіўся на хутары Падсосна, што на Пастаўшчыне, у сялянскай сям’і. У 1915–1918 гадах вучыўся ў народнай школе ў Глыбокім. Служыў у Чырвонай арміі, браў удзел у польска-савецкай вайне.

5.jpg

Вершы пачаў пісаць яшчэ з юнацкіх гадоў, але сур’ёзна заняўся літаратурай і пачаў друкавацца толькі з 1927 года. У наступным годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў віленскай турме Лукішкі, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Дзякуючы Зосьцы Верас, якая таемна вынесла з турмы рукапіс, у тым жа 1928 годзе пабачыла свет першая кніга паэта «Малюнкі». У міжваенны час Міхась Машара быў адным з самых папулярных тагачасных беларускіх паэтаў у Заходняй Беларусі. Сябраваў з Янкам Пачопкам і Язэпам Драздовічам. Пасля падзей восені 1939 года быў абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі.

У 1946 годзе уклаў літаратурны зборнік «Сямнаццатага верасня», які «прысвечаны вызваленню Заходняй Беларусі» і змяшчае творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў розных часоў: ад Якуба Коласа і Янкі Купалы да Валянціна Таўлая і Янкі Брыля. У 1960-х гадах Міхась Машара пачаў пісаць прозу. Памёр у 1976 годзе.

19 лістапада

1557. Памерла Бона Сфорца 

Гэтая каралева польская і вялікая княгіня літоўская была дачкой міланскага герцага і ў 1518 годзе стала другой жонкай Жыгімонта I Старога. Маці апошняга караля з дынастыі Ягелонаў. Неўзабаве пасля шлюбу энергічная італьянка ўзялася спачатку за выкуп буйных землеўладанняў, а потым правядзенне шырокай аграрнай рэформы. Яна наогул вельмі шмат зрабіла для сваіх уладанняў. 

7.jpg

Так, у сярэдзіне ХVІ стагоддзя венецыянскія майстры, запрошаныя цяпер ужо ўласніцай Кобрынскага староства, пабудуюць меліярацыйную сістэму. Канал Бона — самы старажытны гідрамелірыятыўны аб’ект Беларусі і адзін з самых старажытных у Еўропе, захаваўся і функцыянуе і зараз.
З гэтай прычыны каралева засталася ў памяці ў якасці асветніцы, мудрай кіраўніцы, рэфарматаркі, зацятай праціўніцы свавольных магнатаў і шляхты, але разам з тым злоснай і помслівай свякрові. Яна так і не змірылася з выбарам сына Жыгімонта Аўгуста, калі той пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. 

Як вядома, каранацыя Барбары Радзівіл адбылася ў Кракаве ў снежні 1550 года, а ўжо ў траўні 1551 года яна памерла. Праз што пайшлі чуткі, што яна была атручана па загадзе Боны Сфорцы. Разам з тым сучасныя навукоўцы схіляюцца да версіі, што маладая каралева пайшла з жыцця праз рак.

20 лістапада

1925. Памёр Стэфан Жэромскі

Гэты польскі пісьменнік, якога чатыры разы намінавалі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, нарадзіўся ў 1864 годзе ў Страўчыне. Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. У 1879 годзе пайшла з жыцця маці, а ў 1883 годзе бацька. Адукацыю атрымліваў спачатку ў пачатковай школе, потым у гімназіі. Прыкладна ў гэты перыяд адбываюцца яго першыя спробы ў літаратуры — ён піша вершы і прозу. Але ў 1886 годзе матэрыяльныя цяжкасці і хвароба на сухоты вымусілі яго кінуць вучобу. У тым жа годзе ён спрабуе вучыцца ў Ветэрынарным інстытуце ў Варшаве, дзе наяўнасць атэстата не спраўджвалася адміністрацыяй. У гэты перыяд ён заводзіць знаёмствы ў асяроддзі польскіх сацыялістаў.

8.jpg

Некаторы час пісьменнік працаваў хатнім настаўнікам, а ў 1892–1904 гадах быў бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909–1912 гадах жыў на эміграцыі ў Парыжы. Жыццё творцы прыпала на той час, калі палякі актыўна займаліся так званай «арганічнай працай». Гэта значыць стваралі творы мастацтва, якія б абуджалі або ўмацоўвалі ўласную нацыянальную ідэнтычнасць. Шчыраваў на гэтай ніве і Стэфан Жэромскі, якога ўжо пры жыцці называлі «сумленнем польскай літаратуры» або нават «сумленнем нацыі». 

Хаця ўраджэнцам Беларусі Стэфан Жэромскі не быў, але калі паўстала незалежная Польшча, ён недвухсэнсоўна выказваўся супраць уціску беларусаў у Заходняй Беларусі. Яго творы былі перакладзеныя на беларускую мову ў другой палове ХХ стагоддзя. А паводле аповесці «Верная рака», дзе гаворка ідзе пра падзеі паўстання 1863 года, быў нават пастаўлены ў 1999 годзе шматсерыйны тэлесерыял «Пракляты ўтульны дом». Адзін з першых уласных прадуктаў на беларускім тэлебачанні.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип