Адна з апошніх культурніцкіх незалежных пляцовак у Мінску паведаміла пра сваё закрыццё.
«Сябры, у нас важнае і вельмі сумнае паведамленне. Творчая прастора «Манахром» зачыняецца.
3 гады праляцелі як адно імгненне, насычанае падзеямі, сустрэчамі і вашай неверагоднай энергіяй. На жаль, абставіны аказаліся мацнейшымі за нас, і мы вымушаны паставіць кропку ў гэтай гісторыі.
Мы развітваемся з памяшканнем, але не з марай. Хто ведае, можа, аднойчы, пры іншых абставінах, мы зноў адчынім дзверы. Таму што тое, што мы стварылі разам — супольнасць аднадумцаў — не можа проста так знікнуць.
Дзякуй, што былі з намі ўвесь гэты час. Мы верым, што ўсё яшчэ будзе. Абавязкова будзе», — напісана ў сацсетках творчай прасторы.