• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2022 | Гісторыя

Каляндар з 3 па 9 кастрычніка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.


Чытайце, думайце, рабіце высновы.

3 кастрычніка

1458. Нарадзіўся каралевіч Казімір

photo_2022-10-03_12-51-28.jpg

Сын вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка, які быў прылічаны да святых каталіцкай царквой.

Выхаваннем і адукацыяй маладога каралевіча займаліся лепшыя педагогі і настаўнікі таго часу. Так, напрыклад, гісторыі Казіміра Казіміравіча вучыў знакаміты Ян Длугаш.

У 13-гадовым узросце, ачоліўшы 12-тысячнае войска, каралевіч Казімір беспаспяхова паспрабаваў заняць вугорскі прастол. Пазней меў заняць польскі трон, але ў пэўны момант палітычныя справы перасталі яго цікавіць.

Казімір пераўтварыўся ў фанатычнага верніка-каталіка. Малітвы і чытанне кніг займалі большасць ягонага часу. Даў зарок цнатлівасці, таму адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха ІІІ. Зразумела, што чалавек з такімі цікавасцямі і падыходам да арганізацыі ўласнага жыцця проста не мог кіраваць вялікай і складанай дзяржавай...

Казімір быў хворы на сухоты, ягоны зямны час хутка сыходзіў. Каралевіч часта наведваў Вільню і Гродна, быў вядомы доўгімі начнымі малітвамі, калі на каленях стаяў на прыступках храмаў. Займаўся дабрачыннасцю.

Пасля смерці ў 1484 годзе быў прылічаны да ліку святых каталіцкім Касцёлам.

4 кастрычніка

1976. Памёр Юльян Сергіевіч

50_Yulyan-Sergievich.png

У гэты дзень у вёсцы Ленкаўшчына пайшоў з жыцця самадзейны мастак і паэт Юльян Сергіевіч.

Нарадзіўся Юльян Іосіфавіч у верасні 1910 года ў вёсцы Юраўшчына Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і.

Першую адукацыю атрымаў у пачатковай школе, а далей вучыўся самастойна. Працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якую разграмілі польскія ўлады ў канцы 1920-х гадоў, а таксама актывістам Таварыства беларускай школы, якое ліквідавалі ў 1936 годзе.

Пісаць і публікавацца пачаў яшчэ ў юнацкія гады. З 1922 года яго тэксты выходзяць у розных заходнебеларускіх выданнях: «Маланка», «Шлях моладзі» і калектыўным зборніку «Рунь Веснаходу». У 1939 годзе мела з’явіцца дэбютная кніга паэзіі, але набор быў раскіданы ў часе падзеяў верасня.

У 1932–1933 гадах служыў у польскім войску. Пасля службы скончыў сельскагаспадарчыя курсы. У 1939 годзе пасля нападу Трэцяга Райху на Польшчу трапіў у нямецкі палон. Разам з Янкам Брылём знаходзіўся ў зняволенні ў лагерах, працаваў на гаспадарцы ў баўэра.

У 1946 годзе быў арыштаваны і на дзесяць гадоў высланы ў Сібір і Казахстан. Пасля вяртання на радзіму працаваў у калгасе ў Маладзечанскім раёне. Час ад часу публікаваўся ў мясцовай прэсе. Карціны Сергіевіча экспанаваліся на рэспубліканскай мастацкай выставе ў 1978 годзе.

Быў прататыпам аднаго з герояў знакамітага рамана Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды», які пабачыў свет у 1964 годзе.

5 кастрычніка

1967. Нарадзіўся Сяргей Харэўскі

Siarhej_Chareŭski_2018.jpg

Вядомы мастацтвазнаўца з’явіўся на свет у Мінску.

Спачатку вучыўся ў элітнай школе з мастацкім ухілам № 26, затым у 1982–1987 гадах у Мінскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава, дзе пасябраваў з Лявонам Вольскім, Міхалам Анемпадыставым, Тодарам Кашкурэвічам ды іншымі знанымі прадстаўнікамі творчага асяродку.

Адукацыю працягнуў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР, аспірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў і летняй школе Варшаўскага ўніверсітэта.

У 1986–1991 гадах працаваў у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», а ў 1993–2000 гадах выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце. З 1991 года працаваў у рэдакцыі адноўленай у Вільні «Нашай Нівы». Выкладае мастацтвазнаўства ў ЕГУ.

Аўтар кніг «Сто твораў ХХ стагоддзя», «Звяры-суайчыннікі», «ПраЧутае», «Прамоўленае», «Асмалоўка».

6 кастрычніка

1517. Надрукаваны «Прытчы Саламона»

33fca0_6cd7d7f772cd44ae8fedaca7e4dd328e.jpg

У гэты дзень 505 гадоў таму ў Празе Францыск Скарына выдаў трэцюю кнігу, вядомую пад назвай «Прытчы Саламонавы». Да гэтага ўжо былі апублікаваныя ў жніўні «Псалтыр», а ў кастрычніку «Кніга Іова».

Францішак Скарына друкаваў свае кнігі на царкоўнаславянскай мове з невялікай колькасцю лексічных адзінак беларускага паходжання, а вось аўтарскія прадмовы да іх напісаныя ім на старабеларускай мове.

У 1520 годзе ён перабіраецца Вільню, сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Там гэты выхадзец з Полацка пры спрыянні віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава адкрывае друкарню ў доме першага і распачынае кнігадрукаванне.

На вялікі жаль, мы не ведаем дакладнай даты ні нараджэння, ні смерці нашага кнігадрукара. Нарадзіўся ён недзе каля 1490 года, а памёр каля 1552 года. Затое смела можам уважаць 1517 год за пункт адліку беларускага кнігадрукавання. 

7 кастрычніка

1932. Нарадзіўся Іван Пташнікаў

c4.jpg

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага пісьменніка Івана Пташнікава. Знаны беларускі празаік з’явіўся на свет у вёсцы Задроздзе на Лагойшчыне ў сялянскай сям’і.

У часе вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў Крайскую сямігодку, а затым сярэднюю школу ў Плешчаніцах. Працаваў у рэдакцыі мясцовай газеты «Ленінец», а таксама настаўнікам у Лонваўскай пачатковай школе. У 1957 годзе скончыў журналісцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі год адпрацаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, а пазней у рэдакцыях літаратурных часопісаў. У 1958–1962 гадах быў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць», а з 1962 года і да выхаду на пенсію быў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Полымя».

У друку дэбютаваў у 1952 годзе з вершамі. Першы празаічны твор апублікаваў праз пяць гадоў, у 1957 годзе, у часопісе «Полымя». Аўтар шматлікіх зборнікаў аповесцей і апавяданняў. Многія з ягоных твораў дзясяткі гадоў вывучаюцца школьнікамі на ўроках беларускай літаратуры. Аказаў істотны ўплыў на беларускіх пісьменнікаў.

Іван Пташнікаў — выразны прадстаўнік так званага «філалагічнага» пакалення.

8 кастрычніка

1917. Пачала выходзіць «Крыніца»

Аб'ява_газэты_«Krynica»_на_1921_год_у_газэце_Народное_дѣло_№_41(164),_22.02.1921.jpg

У гэты дзень у сталіцы былой Расійскай імперыі, якая тады звалася Петраградам, пабачыў свет першы нумар газеты «Крыніца». З 20 верасня 1925 года да 15 красавіка 1937 года выданне мела назву «Беларуская крыніца».

Цягам усёй гісторыі газета была друкаваным органам Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. На яе старонках публікаваліся многія вядомыя дзеячы гэтага руху. Друкавалася яна згодна з беларускай традыцыяй: як кірыліцай, так і лацінкай. Прасоўвала ідэі беларусізацыі касцёла і аднаўлення царкоўнай уніі. Галоўным чынам карысталася папулярнасцю ў каталіцкіх колах.

Выходзіла ў розных гарадах: з 1917 года да 1919-га ў Петраградзе, з верасня 1919 года па ліпень 1940 года ў Вільні. З красавіка па лістапад 1939 года не выходзіла наогул праз ціск польскіх уладаў. Адзін нумар у 1918 годзе быў выдадзены ў Мінску.

У 1991 годзе выданне газеты было адноўлена.

9 кастрычніка

1977. Паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір_Кавалёнак.jpg

Гэта быў першы палёт, які ажыццявіў вядомы беларускі касманаўт. Агулам жа ўраджэнец вёскі Белае Крупскага раёна пабываў у космасе тройчы.

Нарадзіўся Уладзімір Кавалёнак у 1942 годзе на Міншчыне ў сялянскай сям’і. З малых гадоў захапляўся авіяцыяй. У 1963 годзе скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, потым служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі. У 1967 годзе быў залічаны ў атрад касманаўтаў, прайшоў курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на караблях і арбітальных станцыях «Салют». У 1976-м скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Юрыя Гагарына.

Свой першы палёт, які і адбыўся акурат 9 кастрычніка, Кавалёнак здзейсніў у якасці камандзіра карабля «Саюз-25». Другі палёт, які цягнуўся 139 дзён і адбываўся ў чэрвені–лістападзе 1978 года, быў здзейснены на караблі «Саюз-29». У часе гэтага палёту наш герой зрабіў 20 хвілінны выхад у адкрыты космас. Трэці палёт быў здзейснены на транспартным караблі «Саюз Т-4» і арбітальным комплексе «Салют-6» у сакавіку–маі 1981 года, а працягласць палёту склала 74 дні.

Адметна, што ў часе свайго другога палёту Уладзімір Кавалёнак узяў з сабой паэтычны зборнік Васіля Зуёнка «Нача». Захаваліся кадры, як ён чытае вершы паэта, знаходзячыся на арбітальнай станцыі. Так беларуская літаратура ўпершыню трапіла ў космас, што сапраўдная нагода для гонару.

Пасля палётаў Уладзімір Кавалёнак зрабіў неблагую кар’еру ў савецкай і постсавецкай сістэме: двойчы атрымаў званне Героя Савецкага Саюза, стаў доктарам ваенных навук, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1989–1992 гадах. З 1991 года быў прэзідэнтам Беларускай рэспубліканскай федэрацыі касманаўтыкі.

Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Радзіма мне крылы дала» і болей чым 60 навуковых прац.

budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип