Кампанія “О! Балонья” сумесна з парталам Adukacyja.info 3 сакавіка запрашае берасцейскіх студэнтаў у Прастору КХ (г. Брэст, вул. Халтурына 2/1). З 12:00 да 16:00 будзе прадстаўлена магчымасць разабрацца ў Балонскім працэсе, даведацца пра яго карысць і пра праграмы студэнцкіх абменаў. Амбасадар – гэта пасланец і прыхільнік пэўнай ідэі, пра якую ён распавядае іншым людзям. У нядзелю вам прапаноўваецца даведацца пра магчымасці студэнцкага самаразвіцця і падзяліцца інфармацыяй з сябрамі. А лепшыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты студэнцкага амбасадара.
Для таго, каб стаць амбасадарам патрэбна:
Мерапрыемства дазволіць даведацца:
Для правядзення практычнай часткі ўсе ўдзельнікі будуць забяспечаны неабходнымі матэрыяламі і трэнерскай падтрымкай.
Даведка: Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сумесна з “Цэнтрам роўнага навучання” для студэнтаў берасцейскіх ВНУ. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.