Kamunikat.org — святкуем 10-годдзе 29 верасня!

Пры нагодзе юбілею 10-ці годзьдзя існаваньня Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org мяняецца яе вонкавы выгляд – мяняюцца фірмовыя знакі і лягатыпы.

Гэта аднак зусім не абазначае, што Kamunikat.org стане іншым – характар бібліятэкі ды асноўныя яе вартасьці застаюцца тыя ж, а нават скажам больш – вартасьцяў гэтых прыбудзе. Адначасова са зьменай вонкавага выгляду будуць дададзеныя пэўныя магчымасьці і ў саму сыстэму, стане яна нашмат багацейшай, і – што найважнейшае – нашмат зручнейшай у карыстаньні. Кожны наведнік бібліятэкі без найменшага клопату адшукае ўсё, што захоча, напрыклад, ня толькі кнігу патрэбнага аўтара, але і асобны яго артыкул, які схаваўся ў таўшчэзным зборніку, альбо часопісе.

Тэкст цалкам.

Ад рэдакцыі budzma.org:

І вось нарэшце афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org  у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею адбудзецца 29 верасня. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое доўгі час паспяхова супрацоўнічае з бібліятэкай Kamunikat.org.

Гасцямі сустрэчы будуць вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і навуковец Наталля Гардзіенка,

а таксама бард Алесь Камоцкі.

Падчас імпрэзы адбудзецца:

* вастава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны;
* прэзэнтацыя праекту “Беларусы Польшчы” вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.