Караткевіч і артыстычныя гімназісты

Што такое сапраўдная шляхетнасць? Чаму трэба пачынаць вывучаць беларускую літаратуру менавіта з твораў Уладзіміра Караткевіча? Як любоў да дзіцячай літаратуры можа выратаваць жыццё ў цёмных чыжоўскіх дварах?

2

Пра гэта і не толькі была размова драматурга Васіля Дранько-Майсюка з вучнямі 8 класа гімназіі № 10, што знаходзіцца на вуліцы Талбухіна, 29. Сустрэча адбылася 1-га верасьня ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Дзеткі разыгралі цэлы спектакль, на аснове казкі Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт”. Васіль прачытаў тэатралізавана-захапляльную лекцыю пра творчасць гэтага аўтара, а таксама расказаў пра сваю п’есу “Пясняр”, якая ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага.

Напрыканцы юныя артысты атрымалі ўнікальныя прызы і паабяцалі ўсе як адзін прачытаць “Каласы пад сярпом тваім” (хоць па праграме яны гэты раман будуць праходзіць толькі ў 9 класе).