Журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі спіс намінантаў, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр. У дзвюх намінацыях («Проза» і «Мастацкі пераклад») было прынята рашэнне скараціць звыклую колькасць з трох пазіцый да дзвюх.
Такім чынам, у шорт-ліст увайшлі:
Сёлета ў журы прэміі працуюць: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду «Вяртанне». Наяўнасць і колькасць галоўных і заахвочвальных узнагарод будзе дадаткова вызначана журы.
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.