Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца 29 красавіка на нашым ютуб-канале.
Што за істота пасялілася пад ложкам хлопчыка Юзіка? Чаму з ёй не могуць справіцца ні служба змагання з кузуркамі, ні пажарныя, ні нават тата з мамай? Даведаемся 29 красавіка! Казку Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока» прачытае вольны купалавец, чароўны голас праекта «Кніжны воз» Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне!
Чытанне пройдзе на нашай творчай анлайн-пляцоўцы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.
Падзея на Facebook.