Аршанскага праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе кіраўніка дзяржавы, піша «Новы Час».
Праваабаронца і журналіст з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса — за абразу Прэзідэнта, распавялі праваабаронцы.
«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе Ігар Казмярчак дзеянні аршанскіх следчых.