У Вільні пройдзе хакатон праектаў для культуры Беларусі

Хакатон адбудзецца з 9 па 11 верасня і будзе адкрыты для ўдзельнікаў з усяго свету.


other_1008_1003_1552067490.jpg

Афлайн-марафон на 48 гадзін у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius будзе спалучаны з анлайн-падключэннем каманд.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу індывідуальна ці камандай:

— культурніцкіх і творчых дзеячаў, якія спецыялізуюцца ў розных галінах і маюць «набалелыя» ідэі, што патрабуюць тэхналагічнай асновы ці «абгорткі»;

— спецыялістаў у ІТ і/альбо бізнесе: праграмістаў, бізнес-аналітыкаў, маркетолагаў і PR- менеджараў, стратэгаў, дызайнераў і інш.;

— бізнес-кансультантаў і ментараў, гатовых падзяліцца сваёй экспертызай.