Пад такім назовам 7 верасня прайшла першая творчая сустрэча ў сценах СШ № 26 горада Мінска.
“Сімвалічна, што адлік творчага жыцця ў мінскай СШ №26 пачаўся менавіта прэзентацыяй часопіса “Верасень”. Верыцца, што ў новай школе па вуліцы, якая носіць імя Льва Сапегі, такія сустрэчы з цягам часу стануць добрай традыцыяй. Бо першы блін, як мне падалося, не стаўся комам… Настаўнікі і вучні старэйшых класаў з цікавасцю ўспрынялі іфармацыю аб новым літартурным выданні і выказалі жаданне аб далейшым творчым супрацоўніцтве. Варта дададць, што сутрэча была прымеркаваная да Дня ведаў, таму размова вялася і аб гісторыі беларускага кнігадрукавання. Вось чаму асабліва спадабалася слухачам развітальнае пажаданне: “Хай мудрасць Скарыны і слава Сапегі заўжды для вас будуць, як два абярэгі!””,– падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы Эдуард Акулін.
Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.