• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.10.2015 | Культура

“Хэлоуін” па-беларуску: Харэўскі пра беларускія жахі

Напярэдадні Дня ўсіх святых Sputnik вырашыў не паддавацца агульнабеларускай істэрыі і не думаць пра макіяж у вядзьмарскім стылі, а адсвяткаваць “Хэлоуін” па-беларуску.

1013211763

Старажытнае кельцкае свята “Хэлоуін” на дзіва трывала пусціла карані на беларускай зямлі. Пакуль грамадскасць абмяркоўвае, дзе знайсці нетрывіяльны касцюм і як зрабіць адпаведны макіяж, Sputnik запытаў культуролага Сяргея Харэўскага, як адсвяткаваць Дзень усіх святых па-беларуску. Спадар Сяргей якраз вярнуўся з наведвання могілак дзядоў і бабак і распавёў, што на гэтых выходных мы перш за ўсё павінны быць зацікаўленымі “Дзядамі”, а не “Хэлоуінам”.

“Хэлоуін” не наша свята, яго не падтрымліваюць і хрысціянскія святары. Да таго ж, тое свята прыпадае на “Дзяды”, калі нармальныя людзі наведваюць сваіх блізкіх і ідуць на могілкі”, — распавядае Сяргей, а замест прагляду класікі кінематографа жахаў раіць пачытаць паэму Міцкевіча “На дзяды”.

“У беларусаў таксама ёсць традыцыя пужаць, але ж мы робім гэта пасля Калядаў. Моладзь апранала кажухі футрам наверх, выразалі тварыкі на гарбузах і ішлі да суседзяў”, — распавёў Харэўскі.

“А вось пустапарожнія страшылкі і маршы зомбі — гэта проста глупства. Нібыта ў нас бракуе гэтых жахаў. Дастаткова ў будні прайсціся па ўстановах і знайсці досыць зомбі і пярэваратняў”, — ацэньвае Харэўскі беларускую рэчаіснасць на прыкмету жахлівасці.

Пры тым не ўсе заходнія святы Харэўскаму не да спадобы, той жа Дзень Святога Валянціна культуролаг падтрымлівае, матывуючы тым, што і сам Святы Валянцін на Беларусі шануецца, і касцёл Святога Валянціна таксама ёсць.

“Добра, калі людзі разумеюць, што яны робяць. Той “Хэлоуін”, якім ён стаў, надта далёкі ад кельцкага святкавання Дня ўсіх святых. Нельга святкаваць яго, не пазнаёміўшыся з гісторыяй і сэнсам свята. Да таго ж, гэтымі днямі мы ўзгадваем страшную гісторыю, што адбылася ў 1937 года, калі былі забітыя дзясяткі нашых літаратараў, і амаль у гэтыя дні святкаваць “Хэлоуін” крыху неадэкватна”, — рэзюмаваў культуролаг, дадаючы, што месца гогалеўскай дураслівасці ў беларускай культуры ёсць, але ж яна разыходзіцца з “Хэлоуінам” у часе і прасторы.

Sputnik

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»

Голда Мэір — жанчына-легенда. Прэм’ер-міністарка Ізраіля, якую называлі мамай усіх яўрэяў, прайшла да сваёй пасады...

valiancina_shauchenka

«Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай

«…У бабулі з дзядулем было лецішча пад Астрашыцкім Гарадком. Бабуля памерла, калі я была ў малодшай школе, а калі вучылася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Генпракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе...

Апошнія навіны

    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніткі супраціву»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип