• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2023 |

Хто і навошта схаваў помнік Ларысе Геніюш?

Разважае Міхась Скобла для «Народнай волі».


znos-pomnika-768x576.jpg

Днямі ў Слуцку мітрапаліт Веніямін адкрыў помнік светлай памяці мітрапаліту Філарэту.

Слуцкі помнік, трэба сказаць, па велічы сваёй не саступае мінскаму, які летась паўстаў у гістарычным цэнтры сталіцы перад Свята-Духавым саборам. Відно, што БПЦ не шкадуе бронзы для ўшанавання свайго колішняга прадстаяцеля. Але ці можна абысціся «бронзы мнагапуддзем» там, дзе патрабуецца пашанлівая памяць?

Уявім сабе, што бронзавы ўладыка Філарэт на хвіліну ажыў пад пырскамі святой вады з крапідла ды павёў вачыма вакол. Згледзеў ля свайго падножжа цяперашняга кіраўніка БПЦ ды строга так запытаў: «Ты навошта, уладыка Веніямін, папусціў сваіх падначаленых пайсці на паганы ўчынак —прыбраць усталяваны з майго дабраславення помнік пакутніцы за веру Хрыстову і аўтарцы гімнаў духаўздымных Ларысе Геніюш?».

Цікава, што ў такім выпадку адказаў бы мітрапаліт Веніямін з крапідлам у руцэ?

А так сталася — помнік з царкоўнага дворышча ў Зэльве прыбралі. І паколькі зроблена гэта было патаемна, позна ўвечары невядома кім, то імгненна пачалі з’яўляцца розныя канспіралагічныя версіі. Хтосьці прыпусціў, што помнік разам з пастаментам скралі і звезлі ў невядомым кірунку нацкаваныя Вольгай Бондаравай «ябацькі». Хтосьці выказаў здагадку, што сілумінавы бюст разматлашылі кувалдамі заезджыя прыхільнікі «русского мира», як тое нядаўна здарылася ў прыватным музеі ў Старых Дарогах. А хтосьці прапанаваў знайсці і выкупіць зніклы помнік (калі ён ацалеў), каб паставіць яго ў Празе ці Беластоку...

А і праўда, куды ж знік помнік, які спакойна прастаяў у Зэльве амаль дваццаць гадоў? Той жа мітрапаліт Веніямін і яго падначаленыя маўчаць, як вады ў рот набралі. У гродзенскім епіскапаце ўвогуле зрабілі здзіўлены выгляд, пачуўшы пра здарэнне ў Зэльве. Зэльвенскі райвыканкам таксама атрос рукі — мы, маўляў, ни пры чым. Загадчыца ідэалагічнага аддзела Галіна Раманчук літаральна так і заявіла: «Помнік не на тэрыторыі раёна знаходзіўся, а на тэрыторыі, якая належыць Свята-Троіцкай царкве».

Як быццам тая царква недзе на Марсе, а не ў Зэльвенскім раёне, усяго за трыста метраў ад выканкама. З верхняга паверха ўсё царкоўнае дворышча — як на далоні. Так што, робячы няўцямна-загадкавую міну на твары, чыноўніца, як выглядае, усё ж крывадушнічае.

На здымку, які трапіў у распараджэнне «Народнай Волі», відно, што бюст з пастамента здымаюць людзі ў камунгасаўскай уніформе. А камунальная гаспадарка ў Зэльве (як і паўсюль) падпарадкоўваецца выканкаму. Значыць, мясцовая выканаўчая ўлада ўсё ж мела дачыненне да ганебнай акцыі.

На тое, што пад камунгасаўцаў не адзеліся якія-небудзь вандалы-залётнікі, паказвае і спакойная дасведчанасць Галіны Раманчук пра месцазнаходжанне прапажы: «Помнік знаходзіцца ва ўласніка, відаць, ён яму патрэбны. А ўласнік дакладна не мы».

Дык а хто ж той засакрэчаны ўласнік? З падпісанага старшынёй Зэльвенскага райвыканкама Дзянісам Альшэўскім афіцыйнага адказу ўстурбаванай грамадзянцы Бондаравай вынікае, што ўласнік — царква.

Праўда, у тым жа адказе сцвярджаецца, што выканкам зносіць помнік не збіраецца. Дык ён яго як бы і не зносіў. А проста па просьбе ўласніка дапамог перанесці ў больш надзейнае месца — падалей ад хунвэйбінаўскай кувалды ў руках гродзенскай «інфаказачкі». Дарэчы, пад тую кувалду можа трапіць яшчэ не адзін беларускі помнік — трымайцеся, Леў Сапега ў Слоніме і Гедымін у Лідзе!

Зразумела, што Бондарава дзейнічае пад апекай уплывовай сілавой структуры. Дзейнічае часам настолькі з наскоку і па-цемрашальску, што яе тэрмінова адправілі падвучыцца на філфак БДПУ.

Наўрад ці там яна пранікнецца любоўю да паэзіі Ларысы Геніюш — ёй гэта проста не дадзена. Зневажаць людзей самымі паскуднымі словамі ў сваім тэлеграм-канале дадзена, а адчуваць паэзію — не. Але хай падвучыцца, веды яшчэ нікому не зашкодзілі.

Вінавацячы Ларысу Геніюш у супрацоўніцтве з фашыстамі, Бондарава і зялёнага паняцця не мае, за што паэтка была прыгаворана на сталінскім судзілішчы да 25 гадоў ГУЛага ў 1949 годзе. Змагарка з помнікамі, відаць, і ў вочы не бачыла тагачасны Крымінальны кодэкс БССР, артыкулы 66 і 76, на якіх і грунтаваўся прысуд.

Пра якія «злачынствы» гаворыцца ў тых артыкулах? Цытую на мове арыгінала: «Оказание каким бы то ни было способом помощи той части международной буржуазии, которая, не признавая равноправия коммунистической системы, приходящей на смену капиталистической системы, стремится к её свержению».

Абвінавачванне і прысуд гучалі нават па тым часе бязглузда, бо паводле артыкула 66 пакаранне магло наступіць у выглядзе «пазбаўлення грамадзянства БССР і выгнання вінаватых за межы СССР». Суддзя, мабыць, пазычаў у сабакі вочы, калі зачытваў вырак гвалтоўна прывезенай з Чэхаславакіі падсуднай, якая ніколі (!) не была савецкай грамадзянкай.

Падрыхтаваўшы да друку некалькі кніг Ларысы Геніюш і зборнікі датычных яе жыцця архіўных дакументаў, я сцвярджаю: ва ўсёй яе творчасці няма ніводнага ўхвальнага слова на адрас фашысцкіх акупантаў. Ніводнага!

Дык на падставе чаго Вольга Бондарава балантэсіць пра нейкае «супрацоўніцтва» паэткі з фашыстамі? Як ёй толькі язык у вузел не завяжацца ад слоў-жупелаў — «нацистская падаль, полицайка, нацистская подпевала, фашисткая нечисть»...

Ці не пара праваахоўным органам прыцягнуць да адказнасці саму Бондараву— за паклёпы ў дачыненні да жывых і памерлых людзей?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип