• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2018 | Грамадства

Хто яны, жыхары выміраючай вёскі?

У апошні час ад моладзі ўсё часцей можна пачуць, што яны б хацелі кінуць гарадское жыццё, набыць у якой-небудзь «забытай богам» вёсцы панскі маёнтак, старую школу ці проста драўляную хатку, зрабішыўся гэткім хіппі-адшчапенцам. Гэта стала нейкай, так бы мовіць, «беларускай марай».

Аднак пры гэтым колькасць выміраючых вёсак у Беларусі з кожным годам расце. Напрыклад, у Навадарожскім сельсавеце, што на Старадарожчыне, вёсак, якія паміраюць з апошнім яе жыхаром, налічваецца каля дзесятка: Дуброўскія хутары, Боркі, Іванаўка, Лукошкі, Старыя і Новыя Ісаевічы, Дубное, Равань, Раз’езд Фалічы, Буда. Ужо як некалькі гадоў знікла з зямлі вёска Арыжня, што размяшчалася акурат на аднайменнай рэчцы. На адзін раён у Беларусі прыходзіцца прыкладна каля 7 сельсаветаў, а значыць каля 70 выміраючых вёсак. У Беларусі квітнеюць аграгарадкі, а паралельна такіх вёсак ужо налічваецца дзесьці пад тысячу…

Тое, што некаторыя хаты скупаюць пад лецішча, вёска жывей не робіцца. Бо для мясцовых недапушчальна прайсці па вуліцы, і не тое, што не спытаць пра сёлеташні ўраджай, а нават не павітацца. Бо ў вёсцы пра такіх кажуць: «О, прасуналася, і «здрасьце» не сказала! Свінння і то рухкне!»

Прыкладам такой вёскі з’яўляюцца невялічкія Боркі. Яна ўяўляе сабой адну вуліцу даўжынёй каля 2 кіламетраў, уздоўж якой раскінуліся маляўнічыя хаткі да самага лесу. Назва ў яе — Зялёная, бо адзін з мясцовых жыхароў, пераехаўшы сюды з Асіповічаў, па звычцы называў яе па былому месцу жыхарства. Так і прыжылося. Але, насамрэч, патрэбы ў ёй няма, бо калі прыходзяць сюды лісты, то можна пабачыць, што многія проста не пазначаюць вуліцу: «в. Боркі, д. 7».

Калісьці ў Борках дзейнічала школа з бібліятэкай і кіназалай, была канюшня, але цяпер уся цывілізацыя зводзіцца да прыязджаюшчай тры разы на тыдзень аўталаўкі. Але яна не дае гарантыі, што мясцовыя сыйдуць ад яе з хлебам ды свежымі прадуктамі. І здаецца, што гэта амаль што адзіная нагода сабрацца жыхарам разам.

Жылых двароў, як раней казалі, тут засталося каля дзесятка. Цяпер падзеяй тут лічыцца нават тое, што чужая сабака прабяжыць па гароду. А раней было ўсё інакш. Напрыклад, з-за таго, што тут знаходзілася адно з нямногіх прадпрыемстваў быў вялікі ўзровень злачыннасці. Мясцовы ўчастковы жартаваў калісьці: «Калі б не Боркі, то ў сельсавеце і працы не было б». Адна з самых гучных справаў адбылася тут у 2011 годзе. Мясцовы жыхар з суседняй вёсцы ноччу падпаліў цэха дрэваапрацоўчага прадпрыемства, пакінуўшы запіску для гаспадара: «У нас трацілу для ўсіх хопіць. Таму прывязі 3000 даляраў на сметнік каля лесу, і пакінь іх у халадзільніку». Прадпрымальнік спрабаваў самастойна затрымаць злачынца, адправіўшыся на сметніцу, але той прадугледзеў усё да дробязяў. Апрануў доўгі зялёны плашч, каб выцягнуць рост і здавацца больш высокім, а на красоўкі апрануў шкарпэткі, каб не пакідаць сляды на полі, калі будзе ўцякаць. З-за таго, што ў справе фігурыравала выбухоўка, то да расследавання далучылася КДБ. Злачынца знайшлі, прыцягнулі да адказнасці, але матэрыяльную шкоду за спалены матэрыял прадпрымальнік так і не змог спагнаць. Выканаўчыя органы Беларусі ў гэтай сітуацыі апынуліся чарговай дэкларатыўнай інстанцыяй.

Таксама быў перыяд у 2000-х, калі на працягу пяці гадоў тут гарэлі хаты. Хтосьці называе гэта супадзеннем, а нехта заканамернасцю.

Сустрэўшыся з мясцовымі жыхарамі, я прапанавала ўспомніць якую-небудзь яркую падзею ці гісторыю, якая адбылася з імі ў Борках. Але, як высвятлілася ў далейшым, задача для іх апынулася не з самых лёгкіх, як падалося на першы погляд.

Баба Наста:
«Абаждзі! Я памятаю, як я ў школьным саду танчыла. Было нейкае свята, мы разаслалі покрыва, нехта прынёс магнітафон і мы скакалі пад музыку прама сярод яблынь. Гэта быў першы раз, калі я танчыла. Другі раз быў, калі мы ў армію хлопца праваджалі. Вось гулянне ўжо было! Але яго тады так і не забралі ў армію. А памятаю яшчэ, як пешшу ў суседнюю вёску ў Кавалічы на 8 сакавіка ў клуб хадзіла. Быў конкурс на лепшы танец, і я атрымала тады аж 2 прызы: мачалку і грабянец! Вось колькі я танчыла! А цяпер што? Вось гектар зерня ўручную пасадзіла, а 20 чэрвеня мне спаўняецца 80 гадоў».

Андрэй:

«Не трэба са мной размаўляць. Я асоба пры пасадзе, таму мне нельга лішні раз маячыць. Ну не ведаю, што цікавага ў маім вясковым жыцці было — штодзённае ўсё: дом і праца. О, памятаю, як мяне ў армію праважалі. Тады ледзь дзеўку не згвалтавалі. Але гэта ж не цікава нікому. Дарэчы, у нас тут Оля-суседка жыла. Уяўляеш, кажуць, што цяпер яна ў Бараўлянах більярднай загадвае. О паднялася!»

Андрэй халасцяк, які жыве з матуляй, час ад часу п’яным выганяючы яе з хаты. Ужо 15 гадоў працуе лясніком у суседняй вёсцы. Але ён з’яўляецца адзіным працоўным на цэлую вёску.

Юзік:

«Я тут і нарадзіўся. Тут у школу хадзіў. Адсюль у армію пайшоў. Вось тут і жыву цяпер. Так і напішы, што проста працаваў усё жыццё».

Суразмоўца толькі пару дзён таму выпісаўся з раённай бальніцы. Яму сказалі там, што яго хвароба галавы не лечыцца. Але ён не на хвіліну не пакінуў сваю ўсмешку, нават калі распавядаў пра гэта. Хобі ў вясковага жыхара — збіраць пустыя бутэлькі, метал, бумагу. Таму яго часта можна сустрэць на ровары, раз’язджаючым па іншых вёсках. Хаця ён атрымлівае вялікую пенсію. Мясцовыя кажуць: «Ну такі чалавек!»

Віця «Заяц»:

«У мяне ў жыцці ўсё нармальна. Памятаю, калі быў маленькім, то за вёскай каля лесу была вялікая горка вышынёй пад 2 метры. Мы яе «залатым калодзежам» называлі. Кажуць, там калісьці быў панскі маёнтак. І мы з сябрамі хадзілі туды гуляць. Дык аднойчы я там лыжы зламаў! Вось гэта адзіная мая прыгода ў Борках».

У вёсцы ён мае мянушку «Заяц». Пражыў амаль усё сваё жыццё ў Борках з матуляй. З’яўляецца абсалютным рэкардсменам па спусканню на гарэлку пенсіі. Напрыклад, палучыўшы 180 рублёў 18 чысла, 20-ага ў кішэні мае толькі капейкі. Заўсёды перасоўваецца на ровары, нават у галалёд. Але пры гэтым у хаце ў яго заўсёды чыста, пасаджаны гарод і ўлетку амаль штодзень бегае ў лес па грыбы і маліну.

Віцька:

«А мой здымак дойдзе да Лукашэнкі? Ведаеш, у мяне ў жыцці цікавага нічога не было. Вось у мяне цяпер Жучка — самая хітрая сабака на свеце. Што за наколкі? Сваё значэнне ў іх. Помню, у мяне была машынка, і я тут у Борках сам сабе рабіў. Мне трэба было звесці адну нядобрую наколку. Так яны засталіся».

Жыве ў Борках з бацькам на яго пенсію. Не працуе ўжо каля 10 гадоў. Нават сельсавет спрабуе паўплываць на яго, час ад часу выклікаючы на прафілактычную гутарку.

Сяргей:

«Я радзіўся не тут, а ў Асіповічах, але пражыў тут палову свайго жыцця, выгадаваў дзвюх дачок, таму можна сказаць, што гэта мая другая Радзіма. Самая яркая падзея? Пажар, які цалкам знішчыў маё жыллё і маю працу. Мы калі пераехалі купілі вялікую старую драўляную школу, дзе жылі з сям’ёй, і дзе я працаваў з драўнінай. Пасля пажару застаўся толькі клунок адзення, тэлевізар і дзве скрынкі з фотаздымкамі. Але мы ўсё роўна засталіся ў Борках. Спачатку жылі ў чужой хаце, а потым пабудавалі ўжо свой дом. З працай было цяжка не толькі таму што ўсё згарэла, і прыйшлося будаваць бізнес з нуля, замінала нармальна працаваць і, як яе называюць, «праграма развіцця малога бізнесу». Таму Боркі для мяне, у першую чаргу, гэта пераадоленне нялёгкіх жыццёвых сітуацый».

Шчыра кажучы, я спадзявалася пры размовах з мясцовымі пачуць больш вясёлыя і цёплыя гісторыі. Здавалася б, яны павінны былі разрываць падобнымі аповядамі пра сваё вясковае жыццё, але ўскрыць сябе — гэта амаль невыканальная задача для іх. У такіх вёсках быццам іншае вымярэнне часу, дзе людзі не распыляюцца на нейкія там успаміны. Мысляць яны хвілінай, якая цячэ тут і цяпер. Ні гадзіны наперад або назад.

Але, насамрэч, усмешкі і пацешныя гісторыі ўсё ж такі былі. Яны выляталі з вуснаў вяскоўцаў, калі бачылі майго павадыра — сабаку Міцю. Кожны называў яго сваім сябрам, і ў кожнага была добрая гісторыя пра яго. Ведаеце, гэткі стары таварыш з агульнымі гісторыямі. Нават дачнікі спынялі мяне і расказавалі, як прывозяць яму косткі з гораду. Міця — гэткае ўвасабленне дабра і недаказанасці вёскі Боркі.
Дзіяна Пінчук, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»

Сёння адзначае свой 48-мы дзень народзінаў пісьменнік і публіцыст, аўтар 25 кніг (у тым ліку зборніка паэзіі «Вершы»)...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц

Паведамляюць праваабаронцы. Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Адметнасці беларускага календара: як не заблытацца

Са старажытных часоў людзі намагаліся ўладкаваць сваё жыццё, прывесці да нейкай сістэмы. Назіраючы за рытмічнасцю...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»
    Культура Літаратура
    10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
    Грамадства
    Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц
    Грамадства
    Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    Грамадства Літаратура
    Раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» з'явіўся ў продажы
    Вандруем разам
    10 дрэваў Беларусі, на якія варта паглядзець
    Мастацтва
    Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва
    Вандруем разам
    Лазенкі ў Відзах-Лаўчынскіх. Асаблівасці гістарычнага месца
    Мастацтва
    Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым
    Грамадства
    Вечар памяці Аляксея Стрэльнікава ў музеі Вольнай Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Затрыманы музыка Аляксандр Бурак
    Гісторыя
    Чарнаброва Марыська, якая натхняла на паўстанне
    Грамадства Літаратура
    «Беларусь — краіна паэтак». Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства «Музыка»
    «Такая вечарынка». У гурта «Nochy» выйшла новая песня і кліп
    Музыка Літаратура
    Вялікая прэм’ера: Уладзіміра Караткевіча праспяваюць на сцэне Белдзяржфілармоніі

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 01.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 01.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 01.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 01.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 01.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 01.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип