Хто жыве ўнутры каменя? Самыя цікавыя валуны каля Мінска

На гістарычным Ютуб-канале Дзмітрыя Новікава «Непарадный Путеводитель» з’явіўся новы ролік пра легендарныя валуны Беларусі.


148.jpg

Старажытныя саамы будавалі сейды, у брытанцаў ёсць Стоўнхэндж, дальмены вядомыя ледзь не з усёй тэрыторыі Еўропы, а што ў беларусаў? Няўжо камяні ніяк не адзначаны ў народным светаўспрыманні? Як бы не так! Сёння разам з «Непарадным Путеводителем» адпраўляемся ў наваколлі Мінска да самых цікавых валуноў.