• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.11.2015 | «Музыка»

У Віцебску стартуе праект «Кінапалёт», які аб’яднае нямое кіно і музыку (відэа)

З 21 лістапада да 19 сьнежня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва пройдзе сэрыя кінапаказаў нямых фільмаў з жывою музыкай. Сярод заяўленых выканаўцаў – Сяргей Пукст, Tonqixod, Re1ikt, Ягор Забелаў.

У  арт-праекце «Кінапалёт» возьмуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту «Тузін.Немаўля» –Re1ikt, Сяргей Пукст, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньнібудуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927),«Нянавісьць» (1930). У праграму фэстывалю ўключаны таксама выступ Ягора Забелава з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан» (1926). Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазыцый.

Сяргей Пукст агучвае фільм «Кастусь Каліноўскі» на МКФ «Лістапад» (2013)

«Апошнім часам у Віцебску адбываецца сапраўдны культурніцкі выбух. Акром традыцыйных формаў актыўнасьці, як канцэрты і выставы, даволі папулярнымі сталі нефармальныя кінапаказы, – распавядае завадатар кінапаказаў Уладзімер Булаўскі. – Таму «Кінапалёт» для Віцебска зьяўляецца ня толькі  пэўным эксперымэнтам, але і спробай аб’яднаць пад адною шыльдаю кіно і музыку і лякалізаваць у прасторы і часе яскравых прадстаўнікоў незалежнай музычнай сцэны Беларусі. Да ўсяго, адна з мэтаў «Кінапалёта» ёсьць прыцягненьне ўвагі да раньняга беларускага кінематографу, што, безумоўна, можа натхніць і сучасных творцаў».

Re1ikt агучвае фільм «У агні народжаная» на фэстывалі «Нямыя ночы» (Адэса, 2015)

«Кінапалёт» – назва, якая адсылае жыхароў Віцебска да 1980-х гг., калі дзейнічаў дзіцячы кінатэатар «Палёт», што месьціўся ў самалёце ТУ-134 на Маскоўскім праспэкце.

У рамках  арт-праекту «Кінапалёт» пройдзе таксама выстава «250», якая была створана да 250-годзьдзя Міхала Клеафаса Агінскага. Выстава складаецца з фільма, музыкі, скульптуры і трох фотагісторый.

Мерапрыемствы «Кінапалёта» можна наведаць  з 21 лістапада па 19 сьнежня на пляцоўках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.

асноўная аф_ша

Праграма праекту «Кінапалёт»:

21.11 –Yegor Zabelov, «Менімальтан»: 1926, FRA¸ Дзьмітры Кірсанаў («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

28.11 – Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»: 1928, BY, Уладзімір Гардзін. («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

12.12 –Tonqixod, «Нянавісьць»: 1930,BY, Юры Тарыч («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

19.12 –Re1ikt, «У агні народжаная»: 1929, BY, Уладзімір Корш-Саблін («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

05.12 – 19.12 –«250»– праект-прысьвячэньне Міхалу Агінскаму («Арт-прастора», Талстога, 7).

Квіткі на “Кінапалёт” вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:

– выставачная зала, вул. Белабародава,5

– выставачная заля, вул. Фрунзэ,11

– Арт прастора, вул. Талстога,7

А таксама на ўваходзе. Кошт квітка – 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

Інфармацыя: +375259133876.

Tuzin.fm

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип