Мастачка з Мінску Маргарыта Чудук паказала ў сваіх сацсетках неверагодна мілыя паштоўкі з беларускімі хаткамі. Мініяцюрныя сувеніры зробленыя ў тэхніцы pop up — з сюрпырзам унутры.
«Я прыдумала кішэнны дом. Каб заўсёды быў побач. Нарабіла — набудавала некалькі дзясяткаў хатак і хачу падзяліцца імі з тымі, хто далёка ад дому, хто сумуе ці радуецца, успамінаючы родны куток, або, як я, любуецца і хапае цёплае задавальненне, бачачы штосьці роднае», — распавядае мастачка.
Паштоўкі пакуль не робяцца на продаж, але Маргарыта адкрыта да супрацоўніцтва: «Адчуваю і ведаю, дзякуючы сваім сябрам, што гэта цікавіць і адгукваецца».
У каментарыях у яе пытаюцца, ці можна такі выраб замовіць, напрыклад, у Польшчу, і прапануюць ствараць паштоўкі па рэальных фота хатак беларусаў.
Чытаць яшчэ: Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь