Кітайская кампанія ZTE стала спонсарам футбольнай каманды «Крумкачы»

10.08.2016 Спорт

Як паведамілі ў прэс-службе каманды, кітайскі вытворца тэлекамунікатыўнага абсталявання будзе аказваць камандзе фінансавую падтрымку.

ФК Крумкачы

Фота vk.com/fckrumkachy

– Нам будзе прыемна падтрымаць “Крумкачоў”, праект, які хутка развіваецца, — адзначыў дырэктар ZTE Тан Лухаа. – І спартсмены, і заўзятары гэтай каманды – маладыя, сучасныя жыхары Беларусі, адкрытыя да выкарыстання інавацыйных тэхналогій, і мы спадзяемся, што ў гэтым сэнсе глядзім у адным напрамку з гэтым футбольным клубам.

Антон Шунта, дырэктар “Крумкачоў”, падкрэсліў, што маркетолагі ўжо пачалі актыўную працу па сумесным прасоўванні ідэй.

Нагадаем, што пасля 17 тураў “Крумкачы” займаюць другі радок у Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны па футболе.

Тарас Шчыры, zviazda.by

Чытайце таксама:

Яўген Касцюкевіч: “Крумкачы” — гэта казка пра простых хлапцоў, што паспяхова гуляюць у футбол, а людзі любяць казкі”