Выйшла новая кніга вершаў Ганны Янкуты «Геалогія: вершы, напісаныя ў музеі»

У выдавецтве Змітра Коласа выйшла новая кніга вершаў Ганны Янкуты «Геалогія: вершы, напісаныя ў музеі».


Пра гэта напісала Ганна Янкута на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

72.jpg

«Я прыдумала гэтую кнігу летась у жніўні, і яна не адпускала мяне, пакуль я яе не дарабіла. Ёй было ўсё адно, што ў мяне іншыя планы, праекты і дэдлайны. Напэўна, у кагосьці так бывае з дзецьмі. 

Гэтая кніга падарыла мне мой голас і мой спосаб гаварыць пра тое, што я бачу вакол і што з гэтай нагоды адчуваю. І вось сёння ў Мінску яна з’явілася на свет!»

Таксама Ганна Янкута адзначыла, што пакуль кнігу набыць можна толькі ў Мінску.

Чытайце яшчэ: Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты