Кнігавыдавец Андрэй Янушкевіч збіраецца адкрыць у Варшаве кнігарню «Кнігаўка», якая была зачынена ўладамі ў Мінску. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Наста Карнацкая і Андрэй Янушкевіч у чаканні адкрыцця варшаўскай «Кнігаўкі»
«Памятаеце, як гэтыя два чалавекі працавалі ў мінскай кнігарні «Кнігаўка», якая пратрымалася менш за суткі? Абяцаем, што варшаўская «Кнігаўка» будзе працаваць мінімум ў 365 разоў больш», — напісаў Андрэй Янушкевіч.
Адкрыць кнігарню выдавец плануе да 6 лютага. Менавіта ў гэты дзень выдавецтву «Янушкевіч» споўніцца 10 гадоў.
Таксама Андрэй Янушкевіч адзначыў, што ўжо рыхтуюцца «эксклюзіўныя навінкі», якія «першымі з’явяцца ў нас і якія вы так чакаеце».
Чытайце яшчэ: Андрэй Янушкевіч: «Калі галоўным бэстсэлерам прызнаецца кніга «Генацыд беларускага народу», мне хочацца сказаць, вам самім не смешна ад гэтага?»