Унучкі Марка Шагала падарылі музею ў Віцебску кнігі з асабістай бібліятэкі мастака

14.06.2023 Мастацтва

12 чэрвеня Музей Марка Шагала атрымаў у дар ад унучак мастака Мерэт і Бэлы Мэер кнігі з асабістай бібліятэкі Марка Шагала, паведамляе Музей Марка Шагала ў Віцебску.


r3uc5RkOYSA.jpg

RmxjXLrjlnA.jpg

Музей атрымаў больш за 60 кніг, некаторыя з якіх змяшчаюць арыгінальную графіку мастака. Прэзентацыя дарунка мае адбыцца ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў дзень нараджэння мастака 7 ліпеня. Сачыць за абвесткамі можна тут.

mugQuIu6Jcg.jpg

ajsvo3rYWso.jpg

Чытаць яшчэ: Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала