• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.10.2018 | Разам да справы!

Кніга-самагубца і кніга-Такінданг… “Жывой бібліятэцы” – 4 гады!

“Жывая бібліятэка” адзначыла свае чацвёртыя народзіны марафонам сустрэчаў, лекцыяў і актыўнасцяў у вядомым “месцы сілы” – культурным цэнтры “Корпус” у Мінску. Як гэта ўсё выглядала і чаму варта было схадзіць?

 

Яшчэ на ўваходзе ў “Корпус” у вочы кідаўся цалкам нефармальны дух усяго, што мае адбыцца цягам дня. Броўнаўскі рух моладзі ад 17 да 25, папяровыя гірлянды, якія матляў пры дзвярах вецер, плакаты “Як вы даведаліся пра сэкс?” на калонах асноўнай залы, хіпстары ў шкарпэтках з выявамі ананасаў, што вызіраюць з-пад кароткіх джынсаў і г.д.

 

Усё гэта – “Дасведчаны Мінск”, а менавіта серыя паралельных сустрэчаў і лекцыяў ад сяброў “Жывой бібліятэкі” – ініцыятываў, кампаніяў, арганізацыяў. Скажам, “Ахова птушак Бацькаўшчыны” зладзіла лекцыю пра кажаноў. Адкуль шмат негатыўна-інфернальных стэрэатыпаў пра гэтыя стварэнні? Ці шмат кажаноў у Беларусі і што рабіць, калі кажан заляцеў да вас на кухню? Што такое “Кажанаполіс” і як далучыцца да гэтай ініцыятывы?

Дарэчы, нагадаем, пракет “Дасведчаны Мінск” – адзін з пераможцаў конкурса праектных ідэй, што ладзіўся кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і цэнтрам даследванняў грамадскага кіравання “SYMPA”.

Прэзентацыя Задзіночання Беларускіх Студэнтаў падалася рэтраспектыўнай: малады выступоўца, які сам у арганізацыі каля года, вырашыў падвесці вынікі дзейнасці ЗБС за апошнія 30 гадоў. На экране мільгалі старыя развароты легендарнай “Студэнцкай думкі” пачатку 2000-х з загалоўкамі пра стыпендыі, размеркаванне, інтэрнаты, рэкламай кнопачных тэлефонаў – і ўсё гэта на тарашкевіцы!

Нечакана было даведацца, што заснавальнікі CityDog i 34Mag.net як выхадцы з ЗБС зашыфравалі ў назвах сваіх выданняў абрэвіятуру CD, што і значыць “Студэнцкая думка”. Калі з CityDog усё і так відавочна, то заснавальнікі 34Mag.net выкарысталі парадак літараў у лацінскім алфавіце, дзе тройка адпавядае літары C, чацвёрка – D… Такая вось магія лічбаў!

Асамблея НДА, Makeout, Human Constanta, RADA ды іншыя супольнасці кожная па-свойму распавядалі пра сваю працу, матывуючы далучацца менавіта да свайго дзвіжу. Цікавы момант: прэзентацыі не ішлі ланцужком адна за адной, а адбываліся паралельна, таму кожны госць меўся выбраць, дзе яму цікавей і каму аддаць перавагу.

 

А што з “Жывой бібліятэкай”?

“Падыходзьце бліжэй і ўсаджвайце на крэслы свае пятыя кропкі! – нарэшце гучыць голас Марыі Лукашук, дырэктаркі ЖБ. – Чатыры гады таму мы правялі сваю першую “Жывую бібліятэку”. Не першую ў Беларусі, але першую менавіта нашу. А вось што было пасля…”

Паводле Марыны, фармат “Жывой бібліятэкі” добра вядомы па ўсім свеце. Але гэта зусім не пра пыльныя паліцы і вялізныя, напоўненыя цішынёй чытацкія залы, не. Бібліятэка “жывая”, бо кожны чалавек можа стаць “кнігай”, распавёўшы сваю гісторыю – прафесійную, асабістую, усё, што можа быць цікавым слухачу.

“Агулам я быў чытачом дзвюх жывых кніг, – распавядае партнёр ЖБ з Арт-Сядзібы Алесь Снег. – Першай быў Андрусь Такінданг, а другой – хлопец, які хацеў здзейсніць самагубства… І гэта было неймаверна: слухаючы 40 хвілін “самагубцу”, я забыўся і на Такінданга, і на сваю працу, на ўсе справы… А пасля яшчэ тыдзень пераказваў пачутае сябрам. Фантастыка!”

Тэма аказалася запатрабаванай і ў Беларусі – аддзяленні ЖБ сёння ёсць ва ўсіх вялікіх гарадах. А вось і статыстыка: за апошнія 9 месяцаў на паседжаннях ЖБ выступіла 287 “чалавека-кніг”, паслухаць якія прыйшло 1536 удзельнікаў. Нядрэнна? Сёння ЖБ мае не толькі свой брэндбук, але нават адмысловыя стыкеры ў тэлеграме – арганізатары зрабілі ўдалую стаўку на візуальнае аздабленне свайго прадукту. Ёсць нават інструкцыя-дапаможнік, маўляў, як арганізаваць ЖБ у сваім горадзе-мястэчку-вёсцы з чыстага ліста.

Выглядае на тое, што з часам нам давядзецца пераасэнсаваць сам феномен кнігі, і перасяленне доўгіх тэкстаў з паперы на экраны планшэтаў будзе ў гэтым працэсе далёка не самым незвычайным. Найцікавейшая кніга – сам чалавек, і няважна, нагадвае яго асабістая гісторыя паэму, раман ці аповесць. Таму далучайцеся, “чытайце” іншых на сустрэчах “Жывой бібліятэкі” ў сваім горадзе і рабіцеся кнігамі самі!

 

 

Алесь Кіркевіч, 

фота – “Жывая бібліятэка”

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип