Кнігі Караткевіча ад Гарадоцкага ТБМ

Гарадоцкая Рада ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” з нагоды чарговых угодкаў Уладзіміра Караткевіча ладзіць акцыю “Кніга Караткевіча — рупліўцам роднага слова”.

У межах акцыі плануецца ўзнагародзіць пераможцаў школьных алімпіяд па роднай мове кнігамі славутага пісьменніка. Сродкі на кнігі сабралі шляхам дабраахвотных ахвяраванняў актывісты Таварыства беларускай мовы.

Акцыя адбудзецца ў школах раёна 26 лістапада ў дзень народзінаў Караткевіча.