Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб забралі на допыт у СК (абноўлена)

Сёння да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт, паведамляе тэлеграм-канал выдання.


000.jpg

Як паведамілі блізкія Аксаны Колб, група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала сёння ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку «Новага Часу» на допыт у СК. Па якой справе і ў якім статусе — невядома.

Нагадаем, газета «Новы Час» са жніўня 2021 года не выходзіць, сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года.

Абноўлена: 

Каля 15 гадзін Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.