• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2014 | Adnak!

Конкурс AD.NAK! супраць DRUGS арганізоўвае воркшоп для ўдзельнікаў

Апошнім часам на беларускім інфармацыйным полі вельмі часта з’яўляецца інфармацыя пра распаўсюджванне і ўжыванне моладдзю сінтэтычных наркотыкаў, больш вядомых як “спайсы”. Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс па стварэнні рэкламы на гэтую тэму.

Арганізатары абяцаюць, што выдатныя праекты не застануцца проста фантазіямі. Для гэтага аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!-2014 заручыўся падтрымкай кіраўніцтва Мінгандлю і Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. Найлепшыя работы будуць разгледжаныя Мінгандлю ў якасці сацыяльнай рэкламы, якая будзе распаўсюджвацца на білбордах Беларусі і ў друкаваных СМІ ў якасці сацыяльнай рэкламы.

Конкурс “AD.NAK! супраць DRUGS” будзе праходзіць у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.

Фармат воркшопа дапаможа атрымаць у выніку праекты пэўнага ўзроўню, якія змогуць прэтэндаваць на перамогу. Праекты пераможцаў стануць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.

 

Як будзе праходзіць воркшоп?

З групай 20-25 чалавек праводзіцца 2-дзённы інтэнсіў у фармаце воркшопа пад кіраўніцтвам куратараў – спецыялістаў і экспертаў у галіне рэкламы.

У канцы другога дня ўдзельнікі воркшопа абараняюць свае праекты перад сябрамі журы. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 25 чэрвеня, якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Куратарамі воркшопа “AD.NAK! супраць DRUGS” выступяць вядомыя у Беларусі эксперты ў галіне рэкламы:

 

Васіль Андрэеў, дызайн-дырэктар у кампаніі SECTOR, заснавальнік і  каардынатар праграм  Baltic Design School (Minsk-Vilnius-Riga),

Віталь Дзегцяроў, сузаснавальнік і арт-дырэктар Brama Branding,

Святаслаў Семяніцкі, крэатыўны дырэктар міжнароднага камунікацыйнага агенцтва The Matter Minsk.

 

Даты правядзення: 7-8 чэрвеня (9.00 – 18.00),

Месца правядзення: фотастудыя Studio67 (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі.

 

Удзельнікі будуць адбірацца паводле наступных крытэраў:

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў;

• капірайтарскі досвед;

• веды асноваў арт-дырэкшну.

 

Колькасць удзельнікаў воркшопа абмежавана: не болей за 25 чалавек. Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі. Праца над праектам будзе весціся у групах па 4-5 чалавек.

Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на [email protected] з пазнакай “AD.NAK! супраць DRUGS”.

 

У заяўцы абавязкова пазначце:

• імя;

• вопыт работы ў рэкламнай галіне (капірайт, дызайн, арт-дырэкшн і г.д.);

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм);

• кантакты (нумар тэлефона, email, калі ёсць – акаўнт Facebook).

 

Удзел у конкурсах і намінацыях фестывалю AD.NAK! — БЯСПЛАТНЫ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 1772101, +375 29 7551434, Сяргей Скараход.

Важна! Калі вы маеце жаданне падаць работу на конкурс самастойна, без удзелу ў воркшопе, дасылайце свой праект да 6 чэрвеня на адрас [email protected].

Брыф можна запытаць у арганізатараў Фестывалю.

Работа павінная быць у фармаце .tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяваў – не меншае за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышаць 30 см. Аб’ём файла – не большы за 30 Мб.

 

 

Куратары воркшопа:

Васіль Андрэеў, Дызайн-дырэктар у кампаніі SECTOR, заснавальнік і  каардынатар праграм  Baltic Design School (Minsk-Vilnius-Riga), выклачык British Higher School of Art & Design (Moscow).

Выпускнік HDK, Goteborg University, Гётэборг, Швецыя, спецыяльнасць – Industrial Design.

Віталь Дзегцяроў, арт-дырэктар Brama Branding.

Арт-дырэктар культавага моладзевага часопіса 2000-х “Студэнцкая думка” (2003–2005). Стаяў ля вытокаў мультымедыйнага праекта 34 (2005–2006). У якасці арт-дырэктара працаваў у рэкламных агенцтвах “Эфекта” (2004–2009), “Францыск-група” (2009–2011) і студыі камунікацыйнага дызайну “365 градусаў” (2011–2012). З 2013 – сузаснавальнік Brama Branding.

Святаслаў Семяніцкі, крэатыўны дырэктар міжнароднага камунікацыйнага агенцтва The Matter Minsk.

Кандыдат філалагічных навук (абараніў дзве дысертацыі, у Мінску і ў Парыжы).

Пачаў кар’еру ў Мінску (капірайтар, крэатыўны дырэктар), працягнуў у Маскве (6 гадоў працы ў найбуйнейшых агенцтвах на пазіцыі senior copywriter/creative group head). У 2012 г. вярнуўся ў Мінск (крэатыўны дырэктар у Efecta BBDO, The Matter Minsk).

Досвед працы з брэндамі кампаній McDonald’s, SCA (Libresse, Zewa), Philips, Saint-Gobain Isover, Fiat, “Крыніца”, Audi, Xerox, “Приорбанк”, Volkswagen, “Атлант”, “Лідскае піва”, Fitoguru, Life (Мінск) і Nissan, Wimm-Bill-Dann, Mercedez-Benz, Rollton, GlaxoSmithKline, Suzuki (Масква).

Лаўрэат і прызёр фестываляў рэкламы ў Мінску, Кіеве, Новасібірску, Маскве. Сябра крэатыўных журы фестываляў у Мінску, Маскве і Рызе, сябра Вялікага журы Кіеўскага і Нью-ёркскага фестываляў рэкламы.

 

Аб Фестывалі

Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйны цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.

[email protected]

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип