Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.
Мэты конкурсу – падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасці і даследаванне інавацый у адукацыі для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. А таксама дапамога нефармальным адукацыйным арганізацыям і ініцыятывам, кароткатэрміновым праектам, скіраваным на распаўсюд беларускай культуры; падтрымка настаўнікаў як у Беларусі, так і ў эміграцыі.
Конкурс праводзіцца для беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн; адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ; асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы; школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі; дзеячаў культуры і адукацыі.
У рамках гэтага конкурса вы можаце падаць заяўку на падтрымку праекта. Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.
Заяўкі прымаюцца да 20 снежня ўключна.
Даведацца болей пра ўмовы конкурса можна тут.
Чытайце таксама:
Аляксей Канстанцінаў: Мы прапануем лічбавую адукацыйную платформу беларусацэнтрычнага напрамку