Маеце ідэю адукацыйнага праекту? Паўдзельнічайце ў конкурсе ад ініцыятывы «Васьміног», каб атрымаць фінансаванне

16.10.2023 Адукацыя

Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» абвяшчае другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.


photo_2023-10-16_12-58-36.jpg

Мэты конкурсу – падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасці і даследаванне інавацый у адукацыі для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. А таксама дапамога нефармальным адукацыйным арганізацыям і ініцыятывам, кароткатэрміновым праектам, скіраваным на  распаўсюд беларускай культуры; падтрымка настаўнікаў як у Беларусі, так і ў эміграцыі.

Конкурс праводзіцца для беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн; адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ; асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы; школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі; дзеячаў культуры і адукацыі.

У рамках гэтага конкурса вы можаце падаць заяўку на падтрымку праекта. Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.

Заяўкі прымаюцца да 20 снежня ўключна.

Даведацца болей пра ўмовы конкурса можна тут.

Чытайце таксама: 

Аляксей Канстанцінаў: Мы прапануем лічбавую адукацыйную платформу беларусацэнтрычнага напрамку