Выдавецтва «Галіяфы» з мэтай падтрымкі новай літаратуры вырашыла заснаваць штогадовы літаратурны конкурс імя пісьменніка.
Міхась Зарэцкі
Да ўдзелу запрашаюцца літаратары ад 16 гадоў — як ужо вопытныя, так і маладыя аўтары. Рукапіс пераможцы конкурса будзе выдадзены асобнай кнігай у выдавецтве «Галіяфы».
На конкурс прымаюцца празаічныя творы (ці зборнікі твораў), якія асобнымі кнігамі дагэтуль не выходзілі.
Рукапіс мусіць быць арыгінальным (не пераклад). Мова — беларуская. Мінімальны аб’ём рукапісу — 150 тысяч знакаў з прабеламі.
Тэрмін прыёму рукапісаў — да 1 кастрычніка 2021 года. Дасылаць можна на адрас: vish@bk.ru (з пазнакай: конкурс імя М. Зарэцкага). Вынікі конкурса будуць падведзеныя да 1 студзеня 2022 года.
Журы: Ірына Герасімовіч, Артур Клінаў, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Святлана Воцінава, Сяргей Пляскач
Міхась Зарэцккі (1901-1937) — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык. Сапраўдная зорка беларускій літаратуры 1920-х гадоў ХХ стагоддзя. Творы Зарэцкага карысталіся вялікім попытам, а ягоныя выступы ў прэсе ўздымалі самыя насутныя праблемы і жыва абмяркоўваліся. Зарэцкі добра вядомы сваімі апавяданнямі, аповесцю «Голы зьвер», раманам «Вязьмо».
Сёлета адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.