• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2022 | Грамадства

Як развіць крытычнае мысленне?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое крытычнае мысленне, для чаго яно патрэбнае і ці можна яго развіць.


001.jpg

Крытычна мысліць — гэта значыць лагічна і паслядоўна разважаць, хутка прымаць рашэнні і знаходзіць незвычайны падыход для здавалася б невырашальных задач.

Многія людзі часам залежаць ад агульнапрынятых стэрэатыпаў і ў іхным палоне могуць знаходзіцца цягам усяго жыцця. Жаданне «быць як усе» не закладваецца ў свядомасці ад моманту нараджэння, але разам з тым паспяхова выхоўваецца з самых малых гадоў.

Потым наступае той час, калі гэтыя стэрэатыпы пачынаюць перашкаджаць нам дасягаць патрэбных вынікаў па жыцці. Менавіта таму мы часцяком дзейнічаем уразрэз з нашымі персанальнымі інтарэсамі, а часам нават знаходзімся пад моцным уплывам іншых.

Каб перастаць залежаць ад гэтых уплываў і меркаванняў, трэба навучыцца крытычна мысліць — гэта дапаможа сфармаваць уласны светапогляд і адмовіцца ад навязаных чужых поглядаў. Адсутнасць развітага крытычнага мыслення будзе заўжды замінаць нам дасягаць пастаўленых перад сабою мэтаў.

Мяркуйце самі

002.jpg

Напрыклад, чалавек выхаваны ў такой культуры, калі любая магчымасць разглядаецца не як шанц на паляпшэнне ўласнага дабрабыту, а як пагроза, змрочная прадвесніца абавязковага правалу. Ці зможа такі чалавек стаць паспяховым, нават калі мае талент і высокую працаздольнасць? Вельмі сумнеўна. Бо такому чалавеку любыя няўдачы на жыццёвым шляху будуць здавацца непераадольнымі, ён будзе засяроджвацца на іх, перажываць замест таго, каб развівацца далей і рухацца наперад.

Прасцей кажучы, калі ўсё было дрэнна, то абавязкова і будзе дрэнна з такім светапоглядам.

Крытычнае мысленне працуе наадварот: усё, што ўстае на шляху да мэты, становіцца яшчэ адной магчымасцю яе дасягнуць.

То-бок, калі для чалавека, які звыкся з бясконцым негатывам, чарговая няўдача — гэта перашкода, якую немагчыма пераадолець і чарговае сведчанне таго, што ўсё марна, для чалавека з развітым крытычным мысленнем — гэта досвед, з якога можна і трэба атрымаць карысць.

Просты, але вельмі наглядны прыклад. Дзірка на любімых джынсах для аднаго — прычына выкінуць адзенне ў сметнік. Для іншага — магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці дызайнера і ператварыць старую, але якасную рэч у модную мадэль.

Такім чынам, трэба імкнуцца да таго, каб увесь час мысліць крытычна.

Чалавек, які ўмее мысліць крытычна, пастаянна аналізуе інфармацыю і ставіць пад сумнеў абсалютна ўсё. Толькі так можна зразумець кожны аспект любога пытання і атрымаць дакладныя адказы на іх.

Калі вы разважаеце крытычна, у выніку аналізу інфармацыі вы вызначаеце свае погляды і фармуеце ўласныя перакананні. Бо чалавек без перакананняў — гэта такі чалавек, якім лёгка маніпуляваць.

Імкніцеся думаць на некалькі крокаў наперад. Гэта будзе не толькі добрай зарадкай для вашага мозгу, але таксама дазволіць навучыцца прагназаваць магчымае развіццё падзей і быць гатовым да любога развіцця сітуацыі.

Як навучыцца крытычнаму мысленню?

003.jpg

Насамрэч гэта не так складана, як можа падавацца. Пачынаць варта з наступных практыкаванняў, падыходзячы да іх пакрокава:

1. Самапазнанне

Яно тычыцца як вывучэння нашай здольнасці разважаць, так і ўмення глядзець на самога сябе збоку. Паспрабуйце паразважаць над тым, чаму менавіта вы апынуліся менавіта ў такой сітуацыі і што трэба зрабіць, каб яна вырашылася. Паглядзіце на сябе вачыма іншага чалавека.

Але вельмі важна: не трэба блытаць самапазнанне з самакапаннем, якое ніякага канструктыву не прынясе. Не варта капацца ва ўласных «больках» без спробаў разабрацца з імі.

Часам страх перашкаджае чалавеку адэкватна аналізаваць нават самога сябе, таму гэта тая рэч, якую трэба пераадольваць.

2. Дэдукцыя

Кожнае рашэнне трэба прымаць пасля праверкі ўсіх аргументаў, якія падштурхоўваюць да яго. Паспрабуйце старанна разабрацца ў кожнай сітуацыі, задачы, спрэчцы. Уключыце крытычнае мысленне і прывядзіце ўласныя доказы. Паглядзіце на сітуацыю з розных бакоў, шукайце невідавочныя ўзаемасувязі і магчымае яе вырашэнне.

3. Аргументацыя

Складзіце спіс усіх магчымых шляхоў вырашэння праблемы. Падрыхтуйце аргументы, пачуйце меркаванне іншага чалавека.

Калі вы ў якасці назіральніка, то ўважліва прасачыце, наколькі паслядоўныя факты як аднаго боку, так і другога. Вучыцеся на памылках іншых.

Паспрабуйце пры неабходнасці візуальна праілюстраваць магчымыя рашэнні праблем. Напрыклад, можаце намаляваць просценькія дыяграмы, табліцы, схемы.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип