• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.08.2022 | Грамадства

Куды падзеліся забытыя мары?

Алесь Тодараў на budzma.org разважае над тым, дзе шукаць свае ранейшыя амбітныя планы і што рабіць, калі іх наогул няма.


Ці не кожны сутыкаўся з сітуацыяй, калі на змену зацятаму энтузіязму прыходзіць спакой, які потым ператвараецца ў абыякавасць, а з часам можа перарасці ў абсалютную паняверку. Вогнішча, што некалі было запалена, гарэла доўгі час і асвятляла жыццёвы шлях, згасла і ператварылася ў папялішча з ледзь бачнымі вугалькамі.

QT-O-3.jpgФота: thestatesman.com

Гэта акурат той момант, калі чалавек можа занурыцца ў мінулае і пачаць перабіраць тое, што ўжо адбылося і цяпер не мае значэння. Да чаго можа прывесці такі падыход, мы ўжо разбіралі. 

Як правіла, чалавек, які корпаецца ў сваім мінулым, пачынае разважаць над тым, якія рэчы ён зрабіў бы іначай: пайшоў вучыцца на іншую спецыяльнасць, знайшоў бы лепшую працу, пабраўся б шлюбам з іншай жанчынай і гэтак далей. Думаю, такія думкі бываюць у кожнага. Бо мы схільныя вяртацца да страчаных магчымасцей, нават калі цяпер усё атрымліваецца і складаецца больш-менш пазітыўна. 

Можна займаць добрую пазіцыю ў буйной кампаніі, але прыгадваць, як не змог звярнуцца за парадай да адмыслоўца, збаяўся пазнаёміцца з паспяховым або ўплывовым чалавекам на прэзентацыі, не змяніў своечасова месца працы, у патрэбны момант не агучыў свае ўмовы па кантракце і гэтак далей. 

Любому чалавеку шкада сваіх страчаных магчымасцей. Але яшчэ болей шкада сваіх мараў. Вось што сапраўды парою з’ядае, калі глядзіш старую школьную «анкету» — просты агульны сшытак з пытаннямі, і разумееш, што не стаў тым, кім марыў у юнацтве. І вельмі часта не праз нейкія непераадольныя абставіны, але праз уласную ляноту і пасіўнасць. 

Рэч у тым, што калі амбіцыі згасаюць, іх яшчэ можна, што называецца, «раздзьмуць». Яны будуць не такімі моцнымі, як раней, аднак хаця б не знікнуць цалкам. Куды горай, калі ніякіх мараў ці амбіцый увогуле няма. І не было. А жыццё — проста ціхая плынь. 

У такі момант варта задумацца аб сваёй будучыні. Няўжо такое жыццё вы жадалі ўвесь гэты час? Канечне, не. Вы ўяўлялі сябе кімсьці іншым, а не пасіўным статыстам, які скараецца пад цяжкасцямі, што нечакана з’яўляюцца на жыццёвым шляху. 

Inspirational-people.jpgФота: finerminds.com

Звярніцеся да свайго мінулага. Падумайце аб тым, да чаго вы імкнуліся, чаго калісьці хацелі. Калі вы раптам думаеце, што ўвесь ваш энтузіязм сышоў — глыбока памыляецеся. Унутры заўсёды застаецца невялікая колькасць энергіі, якую можа павялічыць. Дастаткова толькі не хаваць сваёй мары, не выракацца думкі аб лепшым жыцці. 

Думкі аб страчаным жыццём шанцы — гэта пастка. Іх варта пазбаўляцца і гнаць ад сябе прэч. Адкіньце паняверку і павольна рухайцеся да сваёй мары, бо ўвасобіць яе ніколі не будзе позна. 

Што ж трэба для таго, каб нарэшце рушыць туды, дзе табе хочацца быць больш за ўсё на свеце?

Найперш патрэбны план. Каб скласці яго, вазьміце вялікі аркуш паперы і намалюйце на ім лесвіцу дасягнення сваёй мары. Распішыце ўсё зразумела і літаральна па кроках. Зрабіце прыступкі на гэтай лесвіцы невялікімі. Каб кожная з іх не палохала вас сваёй магчымай невыканальнасцю.

2e144f8s-960.jpg
Фота: drive2.ru

Мара на тое і мара, што падаецца неажыццяўляльнай. Вашая задача — зрабіць яе зразумелай, будзённай. То-бок мае быць не такі падыход, што «калі б у мяне быў мех грошай, я...» або «каб я меў заможных бацькоў», але сапраўды распісаць крокі, як атрымаць калі не мех, то хаця б палову яго. 

Пацікаўцеся тым, з чаго менавіта складаецца шлях да яе ўвасаблення. Што трэба зрабіць, каб трапіць у ІТ-сферу і стаць сапраўдным спецыялістам, або папулярным пісьменнікам, ці запатрабаванай мадэлькай. 

Калі вы гэта зразумееце і знойдзеце свой ключык да поспеху, мара гарантавана перастане палохаць вас. У гэтым і ёсць поспех так званага «мастацтва маленькіх крокаў». Нават калі нічога не атрымаецца, лепей усё ж паспрабаваць. 

Жыццё адно, але працяглае, адпаведна і любая мара можа стаць дасягальнай цягам яго.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип