• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.12.2022 | Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 17-18 снежня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Калядныя імпрэзы ды майстар-класы, экскурсіі ды выставы, супольныя танцы ды кінапрагляды, канцэрты беларуских музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Мінск

У суботу, 17 снежня, у Мастацкім музеі ладзяць традыцыйны аматарскі музычны салон «Калядны настрой. У рытме вальса» ад «Свету класічнай музыкі».


Час: 15.00 

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

У ім бяруць удзел музыканты-аматары — людзі розных прафесій. Для іх ігра стала захапленнем. Прагучаць вальсы Шуберта, Шапэна, Чайкоўскага, Дворжака, Уільямса, Пучыні, Дунаеўскага і іншых — мноства вальсаў! Прыходзьце слухаць, лётаць на вальсовай хвалі і танчыць! Уваход — па квітку ў музей. І рэгістрацыі ніякай не патрэбна.

У суботу, 17 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў — музейнае свята «Вандроўка па арбіце»

Час: з 14.00 

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск

Запрашаюць дарослых і дзетак у падарожжа па зорках! (У межах выставы «Чакайце нас, зоркі!»). Будуць вам касмічныя прыгоды і мастацкія актыўнасці, апавяданні пра гуманоідаў і космапраектаванне, зорныя таямніцы і творчыя галаваломкі!

Свята пачнецца з арт-перформанса ад Руслана Сяргеева. Кожны наведвальнік на працягу дзвюх гадзін будзе мець магчымасць пабачыць, як мастак сваёй рукою «стварае сусвет» на палатне. А ў 14:20 пачнецца квэст «Вандроўка па арбіце» (6+) — па выставе «Чакайце нас, зоркі!». Каб узяць удзел, зарэгіструйцеся па гэтай спасылачцы.

Далей будуць творчыя майстар-класы: вы зможаце зрабіць аб’ёмную паштоўку з касманаўтам (пачатак у 14.30, рэгістрацыя), спраектаваць свой касмічны карабель (пачатак у 15.30, рэгістрацыя) або намаляваць сваю ўласную галактыку (пачатак у 16.30, рэгістрацыя).

Пераходзьце па адпаведных спасылках, каб зарэгістравацца!

Таксама будзе artist-talk з Дар’яй Румянцавай, куратаркай самай таямнічай залы выставы (12+). Спадарыня Дар’я раскажа вам пра гуманоідаў, тэлепатаў, пазазямныя цывілізацыі і НЛА, а таксама падзеліцца досведам правядзення выстаў.

Рэгістрацыі не патрэбна.

Магілёў

У суботу, 17 снежня, этнафестываль «Карані» запрашае на сустрэчу-знаёмства ў Магілёве.


Час: 17.00 

Месца: фітнес-клуб «Атлантыс», пр-т. Міру, 6, Магілёў

Прыходзьце пагутарыць, даведацца больш пра фэст, сагравацца гарбатай, а таксама танчыць.

Кароткі план вечара:

Гарбатная алхімія;

Знаёмства з праектам, бліжэйшыя планы і проста рэфлексія;

Музычны джэм (джэмбе, тамбурын, электрагітара, варган, глюкафон);

Танцавальны Dj сэт ад Яруны.

Арганізацыйны збор — 5 рублёў. Грошы пойдуць на арэнду памяшкання, закуп гарбаты і смачнюшак, частковую аплату транспарту, а рэшта — на развіццё фэсту.

Гродна

18 лістапада ў Гродненскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адчыніцца персанальная выстава Сняжаны Віцецкай «Яна».


Час: 15:00

Месца: Гродненскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

У нядзелю, 18 снежня, бібліятэка імя Карскага ладзіць пераднавагодні шпацыр па Гародні, каб стварыць сабе святочны настрой.



Дата: 18 снежня

Час: 14.00

Месца збору: каля бібліятэкі, вул. Карбышава 17, Гродна

Экскурсія будзе цікавая як для дарослых, так і для дзяцей.

У нядзелю, 18 снежня, крамы «Феафанія» і «Цудоўня» ладзяць магічны саламяны вечар.


Час: 16.00

Месца: крама «Феафанія», вул. Кірава 3, Гродна

Кожны ўдзельнік вернецца дамоў з традыцыйным хатнім абярэгам — невялікім саламяным павуком, які створыць сваімі рукамі.

Працягласць — 2 гадзіны.

Кошт — 40 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму запісвайцеся праз дырэкт крамы «Феафанія».

Гомель

У суботу, 17 снежня, у філіяле Веткаўскага музея — супольныя спеўкі ды новая сустрэча кінаклуба «ЭТНАфільМЫ».

Час: 14.00 і 16.00 

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель

А 14-й прыходзьце развучыць ды паспяваць разам калядных песень!

На такіх занятках няма вучняў і настаўнікаў — усе спяваюць разам! Хутка ж святочная вечарына!

Уваход вольны!

А 16-й жа заставайцеся на сустрэчу кінаклуба «ЭТНАфільМЫ».

У перадсвяточны час прапануюць паглядзець паглядзець цудоўныя дакументальныя фільмы пра калядныя традыцыі беларусаў:

Фільм «Крывыя вечары» (1993 года), які здымаўся ў вёсках Палесся і Паазер’я, апавядзе, уласна, што за цікавыя вечары ладзілі нашы продкі, і чаму яны называліся крывымі.

Яшчэ адна караценькая кінастужка — «Палескія калядкі» (1972 года). Па назве гэтага фільма адразу зразумела, пра што ідзе гаворка. У гэтай стужцы здымаліся жыхары палескіх вёсак Тонеж і Глушкавічы (Лельчыцкі р-н), Клятная (Пінскі р-н), Моталь і Тышкавічы (Іванаўскі р-н).

Кошт — 3 рублі.

Віцебск

У суботу, 17 снежня, наладжвайце вашыя стомленыя вочы на хвалю добрага кіно ды прыходзьце ў кінаклуб «Вядомыя».



Час: 19.00

Месца: прастора «UPGRADE», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск

Абяцаюць змястоўную ды цікавую лекцыю-кінапрагляд «Крытэрыі ўдалага кінапрагляду: уводзіны ў кінаязык», а менавіта:

уводзіны ў кінамову. Вучымся выбіраць кіно густоўна.

крытэрыі удалага прагляду. Простая формула добрага кіно.

атрымліваем асалоду ад асаблівай формай выразнасці ў (ня)простай любоўнай гісторыі ад геніяльнай рэжысёркі Кіры Муратавай.

Уваход — 8 рублёў для ўсіх і 5 рублёў для студэнтаў.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Брэст

У суботу, 17 снежня, фатограф Аляксей Васілюк ладзіць у Брэсце круты навагодні майстар-клас па цыянатыпіі!


Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: школа мастацтваў KLIAKSA, вул. Леванеўскага 1, к. 34, Брэст

Што ж гэта такое?

У гэтай тэхнікі апрацоўкі фотавыявы ёсць некалькі назваў — цыянатыпія, sun print або blue print.

Гэта стары спосаб манахромнага фатаграфічнага друку, які дае адбіткі блакітнага адцення («Берлінскі блакіт»). Вынайшаў яго ў 1842 годзе Джон Гершэль.

Майстар-клас падыходзіць для дзяцей і дарослых. Усё будзе праходзіць пад наглядам прафесіянала з падрабязнымі тлумачэннямі.

Кошт — 50 рублёў. Па запіс на майстар-клас звяртайцеся ў дырэкт да спадара Аляксея.

Гэтымі выходнымі, 17 і 18 снежня, у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну ладзяць калядныя імпрэзы. Будзе этнавечарына, майстар-класы ды калядныя спеўкі!


Месца: в. Хатынічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобл.

17 снежня

15.30 прэзентацыя праекта «Традыцыйны строй»;

17.00 этнавечарына з супольнымі спеўкамі, майстар-класам па мясцовых танцах ды пачастункамі!

18 снежня

11.00 майстар-клас па традыцыйным ткацтве ды роспісе па шкле;

экскурсія па Ганцавіцкім доме рамёстваў ды прыемныя сюрпрызы.

Як жадаеце далучыцца, пішыце на мэйл [email protected]. У лісце трэба пазначыць імя, колькасць асобаў. За пару дзён да імпрэз вам дашлюць пацвярджэнне з падрабязнасцямі.

Замежжа

Беласток

У суботу, 17 снежня, у Беластоку адбудзецца імпрэза памяці паэта Алеся Разанава, якому 5 снежня споўнілася б 75 гадоў.


Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток

Будуць вершы ды успаміны.

Удзел бярэ Алег Латышонак, перакладчык паэзіі Алеся Разанава. Вядоўца — Алесь Аркуш.

Уваход вольны.

У нядзелю, 18 снежня, беларускі музыка Раман Арлоў ладзіць у Беластоку прэм’еру свайго каляднага монаспектакля «Як святы Мікалай ды літара Ў каляды ратавалі».


Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток

Пасля імпрэзы можна будзе набыць дыск з казачнымі песнямі і абмеркаваць са спадаром Раманам запіс дзетак на музычна-тэатральныя курсы.

Уваход — данат у 20 злотых.

Берлін

У суботу, 17 снежня, Макс Канавал і Savyan, беларускія комікі з суполкі «Pan Standup», упершыню прыязджаюць у Берлін са стэндап-канцэртам на дваіх.


Дата: 17 снежня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Kara Kas Bar, Kurfürstenstraße 9, Берлін

Вас чакае найлепшы матэрыял за 2022 год, камедыйныя песні і музычная імправізацыя з залай.

Квіткі коштам ад 15 еўра можна набыць па спасылцы. А беларуская суполка «Razam» прапануе добрую зніжку па промакодзе razam. 

Варшава

У суботу, 17 снежня, прыходзьце на творчую сустрэчу з Вольгай Якубоўскай — пагутарыць пра мастацтва і пра Беларусь, задаць пытаннечкі ды проста добра пабавіць час сярод сваіх!



Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава

У суботу, 17 снежня, беларусы Варшавы ладзяць навагодні турнір па шахматах!


Час: 16.30 (час мясцовы)

Месца: Hoża 41 lok 2, Варшава

Абяцаюць 5 тураў з перапынкамі на гарбатку і прыемныя размовы.

То калі ведаеце правілы, любіце гэтую гульню і хочаце добра пабавіць час, падавайце заяўку па спасылцы.

Удзельнічаць могуць не толькі дарослыя, але і дзеці — для іх будзе ўведзены асобны залік!

Унёсак — 15 злотых. Грошы пойдуць на прызы і арэнду шахматных камплектаў.

У нядзелю, 18 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі — зімовы Арт-маркет.


Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава

Выдатная нагода набыць для родных і сяброў падарункі, зробленыя з любоўю таленавітымі беларускімі, украінскімі, польскімі майстрынямі і майстрамі.

Тут вы знойдзеце вырабы ручной працы, упрыгожанні і дызайнерскую вопратку, салодкія пачастункі, а галоўнае — цёплае сяброўскае асяроддзе. ⠀

Уваход вольны!

У нядзелю, 18 снежня, Беларускі Дом ладзіць беларускамоўныя каляды для дзетак!


Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Будзе ўсё, што бывае на Каляды: елка, танцы ды спевы, калядкі ды батлейка, пачастункі, конкурсы і падарункі! І яшчэ майстар-клас «Калядная зорачка»!

Узрост дзетак — ад 3 да 11 гадоў.

А бацькоў запрашаюць прыгатаваць штосьці смачненькае ды далучацца да салодкага стала!

Удзел бясплатны, але ж трэба зарэгістравацца па спасылцы!

Вільня

У суботу, 17 снежня, Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні запрашае святкаваць Каляды разам.


Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом у Вільні, Vilniaus 20, Вільня

Уваход вольны! 

На прэзентацыю спецыяльна прыедзе з Нью-Ёрка аўтар Павел Валатовіч, будуць вядомыя госці — героі кнігі і тыя, хто знутры ведае, што такое тусовачны Мінск.

Дата: 18 снежня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, вул. Віленская, 20, Вільня.

Толькі на прэзентацыях кніга будзе прадавацца са спецыяльнай зніжкай наўпрост ад выдавецтва.

Прыходзьце, кніга сапраўды ўнікальная, нічога такога на беларускім рынку яшчэ не выдавалася.

Гданьск

Гэтымі выходнымі, 17 і 18 снежня, беларускае культурнае таварыства «Хатка» у Гданьску і Асацыяцыя беларусаў Памор’я запрашаюць на двухдзённы майстар-клас па беларускіх калядных песнях.

o8a00h50a8e7u6c7wfo74djeabucyfkq.jpeg

Месца: офіс Таварыства, ul. Malczewskiego, 21, Сопат

Ладзіць яго Вольга Барышнікава, даследчыца беларускай традыцыйнай музычнай культуры, магістарка музычнага мастацтва.

За два дні вы вывучыце мноства калядных песень для файнага калядавання, даведаецеся пра абрады, а таксама адчуеце свой голас ды атрымаеце асалоду ад супольных спеваў.

Кошт — 20 злотых за адзін дзень (звярніце ўвагу: аплата толькі гатоўкай).

Рэгіструйцеся па спасылцы.

У нядзелю, 18 снежня, да беларусаў Гданьска зноў едуць музыкі Акварэлія і Андрусь Такінданг з музычнай каляднай праграмай «Маленькая Чэмпіёнка».

xzexd3tzal3xhn0ldj7lt09ohkbui366.jpg

Дата: 18 снежня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: офіс Таварыства беларусаў на Памор’і, ul. Malczewskiego 21, Сопат

Абяцаюць распавесці захапляльную гісторыю пра дзяўчынку Ніну і яе калядныя прыгоды.

То прыходзьце з дзеткамі на музычнае каляднае свята!

Квіткі коштам 40 злотых можна замовіць па спасылцы.

Кракаў

17 снежня ў Кракаве пройдзе Беларускі кірмаш 2022.


Час: з 11:00 да 16:00

Месца: Stakkato Art Space & Music Studio / Ślusarska 9a

• Кірмаш – прафесійныя майстры, вырабы якіх можна будзе набыць для сябе ці для сваіх блізкіх

• Дзіцячае свята – рыхтуецца цэлае прадстаўлене для дзетак з падарункамі і ўсімі важнымі героямі

• Квіз для дарослых

• Цёплыя лісты да нашых палітвязняў

• Напоі і ежа ў бары Stakkato, настольныя гульні і музыка

Лодзь

У нядзелю, 18 снежня, у Лодзі пакажуць відэаінсталяцыю INNER RAVE, дакументальную відэапартытуру, якая пачынаецца ў бестурботным 2019 годзе, і доўжыцца да гэтага часу.


Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Кавярня «3 Wise Monkeys», Piotrkowska 120, Лодзь

INNER RAVE — гісторыя гісторыі пра будні, вечарынкі і эміграцыі. Растанне з сябрамі, пераход на беларускую мову, глабальны пошук ідэнтычнасці і сталення.

Усё, кожны з нас пазнае з болем, зафіксавана праз экраны нашых тэлефонаў. Гэта гісторыя пра тое, як падзеі змянілі жыццё велізарнай колькасці людзей у Беларусі.

Уваход вольны!

Познань

18 снежня ў Познані пройдзе Дабрачынны святочны кірмаш.


Час: 16:00

Месца: ul.Głogowska 35, Poznań

Забавы, прысмакі і вясялосьці. 

Запрошаныя мастакі з музыкамі: «Пазнаньскі спеўны сход» са сваёй спецыяльнай праграмай. 

Уваход вольны. 

У нядзелю, 18 снежня, Юры Стыльскі і гурт «Дай Дарогу» грае ў Познані шалёны электраакустычны канцэр.



Час: 19.00 — дзверы, 20.00 — пачатак (час мясцовы)

Месца: клуб «Pod Minogą», Feliksa Nowowiejskiego 8, Познань

Квіткі — 60 злотых на ўваходзе.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип