• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2022 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-клас, выставы, шпацыры ў гарадах Беларусі, канцэрт у познані, монаспектакль у Варшаве, бітва дранікаў у Вашынгтоне — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Беларусь 

Мінск

«Сустрэча з шахматнай казкай» у Мінску

476.jpg

На творчай сустрэчы будзе чытанне казкі, маляванне прынцэсы Агнэсы і яе казачнага каралеўства, а таксама гульня з шахматнымі фігурамі.

Падрабязней тут.

Майстар-клас «Выцінанка. Калядны дэкор» у Мінску

481.jpg

Пад пільным кіраўніцтвам мастачкі, арт-тэрапеўткі і народнага майстра выцінанкі Наталлі Сухой вы даведаецеся пра гісторыю і асаблівасці беларускай выцінанкі, навучыцеся выразаць прыгожыя (!) сняжынкі і гірлянды з паперы, створыце прыгожы дэкор на вокны па аўтарскіх лекалах, а таксама атрымаеце сапраўдную арт-медытацыю! Прыходзьце! Будзе цікава!

Гродна

Сентыментальны шпацыр па габрэйскай Гародні

480.jpg

Вас чакае экскурсія па малавядомых месцах горада, сінагога, музей гісторыі рэлігіі і дэгустацыя страў габрэйскай кухні.

Падрабязней тут.


Польшча

Познань

Зміцер Вайцюшкевіч у Познані

479.jpeg

Сціплы і непераўзыдзены Зміцер Вайцюшкевіч грае восеньскі лямпавы канцэрт толькі для сваіх у Познані. Будзе прэзентацыя новага альбома «Вецер».

Падрабязней тут.

Кракаў

Беларускамоўны шпацыр па Кракаве

477.jpeg

Беларускамоўны шпацыр мае наступны маршрут: Вавель — Каралеўскі шлях — Рынак — Тэатр Славацкага і яшчэ маленечкія цікавостачкі. Будзе цікава! Далучайцеся!

Падрабязней тут.

«Помста» ў Варшаве

Ex tempore.jpg

«Ішоў 1864 год... На прасторах Буйной Імпэрыі яшчэ нядаўна палыхала чацьвёртае Вызваленчае Паўстанне...»

Нічога не нагадвае? Фурманка нашае Гісторыі завязла ў бруднай лужыне. Кожнае кола праварочваецца на месцы ў сьмярдзючай вадзе з імперскага усходу. Кожныя 30-40 год, цягам апошніх трох стагодзяў, мы спрабуем вырвацца з гэтага бруду. Нехта скараецца, нехта сыходзіць з возу, а нехта збіраецца з сіламі дзеля новай спробы.
Помста — гэта не мэта. Помста — доказ сабе, што ты яшчэ здольны. Помста — першы крок з цемры паразы і сутарэння адчаю. А ці зможам зрабіць наступныя?..

Прыходзьце паглядзець монаспектакль паводле апавяданняў В.Шэрага.

Літва

Вільня

Тое, пра што вы здагадваліся, але не знаходзілі аргументаў. Сяргей Абламейка ў Вільні

478.jpg

Аўтар эўрыстычных кніг «Нечаканы Скарына», «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі», «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення», «Чаму Беларусь не Расія» — адкажа на ўсе вашыя пытанні пра гісторыю і беларушчыну.

Падрабязней тут.

ЗША

Вашынгтон

Бітва Дранікаў у Вашынгтоне

479.jpg

Вясёлыя конкурсы для дарослых і дзяцей, гарачыя і халодныя напоі, тадыцыйныя закускі і пачастункі, дэсерты...Ну і канешне...  БІТВА ДРАНІКАЎ – кожны можа паўдзельнічаць і даказаць, што ён лепшы кухар драніка!

Падрабязней тут.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Полаччыны
7 цудаў Лунінеччыны
7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип