• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.01.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 21-22 студзеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Шпацыр, майстар-класы, канцэрты ды выставы, спектаклі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


297.jpgКрыніца: postmania.ru

Беларусь

Мінск 

Спектакль «Кентэрвільскі прывід» на беларускай мове ў Мінску (6+)

287.jpg

Вас чакае захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак. Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзеткам, і іх бацькам.

Выстава «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!» у Мінску

295.jpg

Прысвечана выстава трываламу сяброўству двух беларускіх літаратараў — Петруся Броўкі ды Пятро Глебкі. Пра трох сяброў — Петруся Броўку, Пятра Глебку і Кандрата Крапіву — хадзіў жарт, які ўспамінала Ларыса Александроўская: «Скажаш: «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!» — і абодва Петрусі рагочуць, а дадасі яшчэ: «...і сцеражыся крапівы», і ўжо весела смяюцца ўсе ўтрох, з Кандратам Кандратавічам».

Гродна 

Шпацыр «Ад Рэйна да гродненскіх берагоў» у Гродне

286.jpg

У суботу, 21 студзеня, Музей гісторыі рэлігіі кліча на экскурсію «Ад Рэйна да гродненскіх берагоў», прысвечанай нямецкім жыхарам Гародні. Шпацыруючы па Гародні, вы даведаецеся: 

Чаму самыя лепшыя прысмакі прадавалі ў аптэцы?

Які нямецкі архітэктар будаваў Новы Замак?

Дзе знаходзілася першая ў горадзе кавярня?

А яшчэ ў праграме:

Дэгустацыя сапраўднага венскага штрудзеля.

Канцэрт арганнай музыкі ў кірхе. Прыходзьце! Будзе цікава!

Чэхія

Прага

Майстар-клас беларускіх народных калыханак у Празе

289.jpg

Чаму менавіта калыханкі? Бо родная мова і мелодыі засвойваюцца бадай найлепш ад самага нараджэння. Яны простыя ў развучванні нават для людзей без досведу традыцыйных спеваў. То прыходзьце спяваць! Запрашаюцца і жанчыны, і мужчыны.

Польшча

Беласток

Монаспектакль «Помста» ў Беластоку

290.jpg


21 студзеня, у гонар 160-годдзя ад пачатку паўстання Каліноўскага беларускі фрык-тэатр «Ex tempore» паўтарае свой монаспектакль «Помста» ў Беластоку.


Варшава

Прэм’ера спектакля «Гульня» ў Варшаве

291.jpg

Спектакль расказвае пра дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны, якія перажываюць вельмі цяжкія часы. З-за акупацыі і абстрэлаў дзеці засталіся без простых рэчаў — дамоў, магчымасці гуляць у звычайныя дзіцячыя гульні, а самае галоўнае — бацькоўскага цяпла.

Кракаў

Зіма па-беларуску! Фестываль беларускай культуры ў Кракаве!

278.jpg

У межах фестывалю адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, які прэзентуе свае найноўшыя кнігі і раскажа пра таямніцы творчасці. Таксама будзе працаваць Кніжны Кірмаш, удзел у якім возьмуць розныя беларускія кнігарні і выдавецтвы: будуць і Kamunikat.org, і «Мова Вольных». Абяцаюць выступы пісьменнікаў ды выдаўцоў нон-стоп, а таксама два канцэрты Вольнага Хору.

Канада

Таронта

Провады Каляд і абрад «Жаніцьба Цярэшкі» ў Таронта

292.jpg

Абяцаюць ачмурэнны святочны інтэрактыў з гульнямі, танцамі, спевамі і, вядома ж, святочным сталом для дзяцей і дарослых. А праз унікальны абрад «Жаніцьба Цярэшкі», такі традыцыйны беларускі ціндар, можна будзе весела з усімі перазнаёміцца і, можа, знайсці сабе пару.

Германія

Берлін

Света Бень і Галя Чыкіс у Берліне

293.png

У гэтым дуэце Света адказвае за вершы і музыку, а Галя — майстрыня аранжыровак і гукарэжысуры. Першапачаткова шоу называлася «Mirrorball» у гонар самай першай песні, якую разам напісалі паненкі летам 2021 года ў Берліне. А напярэдадні Новага года яны выпусцілі і першы сумесны альбом альбом «Прыём!» То вы не можаце гэта прапусціць!

Літва

Вільня

«Разбітае сэрца пацана» ў Вільні

294.jpeg

Абяцаюць і старыя хіты, і новыя, зусім невядомыя, нікім не чутыя песні, створаныя пасля 24 лютага.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.







Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип