Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Экскурсіі, фотавыстава, супольныя спеўкі ў гарадах Беларусі, арт-маркет і канцэрт у Варшаве — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Крыніца: cheline.com.ua
У суботу, 5 лістапада, ёсць файная магчымасць адзначыць 140-годдзе Якуба Коласа — далучыцца да адкрытай экскурсіі па выставе «Песняры зямлі беларускай» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Выстава заканчвае працу — паспейце паглядзець!
Падрабязней тут.
Гэтая калектыўная выстава праекта «Археалогія беларускай фатаграфіі». Яна дае ўяўленне пра тое, як змяняліся падыходы да фатаграфавання Мінска ў 1980-х — 2000-х гадах з прыходам новых і новых пакаленняў фатографаў.
Не абмініце магчымасці паглядзець на Мінск вачыма розных пакаленняў!
Падрабязней тут.
Паспяваць разам беларускія песні, адчуць моц свайго голасу ды атрымаць асалоду ад сутворчасці з аднадумцамі. Гэтым разам будуць развучваць прыпеўкі да танцаў.
Падрабязней тут.
Вас чакаюць рыцарскія забавы, фаер-шоў і нават сустрэча з князем Альгердам! І вядома, вежа, з якой добра відаць небяспеку!
Падрабязней тут.
Вас чакае экскурсія па могілках на Антонава, майстар-класы ў музеі, абрад запрашэння Дзядоў на трапезу, фальклорная музыка.
Падрабязней тут.
5 лістапада, у суботу, Таварыства беларускай культуры ў Літве запрашае наведаць беларускія магілы на Еўфрасінеўскіх могілках Вільні — прыбрацца ды ўшанаваць памяць землякоў.
Падрабязней тут.
Тут ва ўтульнай і бяспечнай атмасферы абмяркоўваюць па-беларуску розныя цікавыя тэмы. Гэтым разам тэма сустрэчы — «Псіхалогія».
Абмяркуюць, чаму нам можа спатрэбіцца пайсці да псіхалагічнага спецыяліст_кі, чым адрозніваецца псіхіятр_ка ад псіхолаг_iнi і як правільна з імі працаваць.
Падрабязней тут.
Атмасфера свята, мноства прыгожых ды цікавых рэчаў, створаных уласнаруч, добры гумор — вось што вас чакае. Тут вы знойдзеце толькі ручныя вырабы: завушніцы, пярсцёнкі, падвескі, лялькі, цішоткі і шмат чаго іншага. Калі вы ўжо шукаеце падарункі на Каляды, то тут дакладна ёсць!
Падрабязней тут.
Мова Нанова з Варшавы» вяртаецца і стартуе ў новым фармаце ў новым месцы! Цяпер — у выглядзе размоўнага клуба «Гутарок» для ўсіх ахвотных практыкаваць беларускую мову і файна бавіць час.
Падрабязней тут.
Palina грае вялікі сольны канцэрт у Варшаве! Далучайцеся!
Падрабязней тут.
Усі удзельнікаў чакае міні-рэквіем з запаленымі свечкамі, чытанне вершаў, прагляд тэматычных відэа і абмеркаванне трагічных падзей, якія пакінулі вялікі адбітак на развіцці беларускай культуры.
Падрабязней тут.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:
Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець у Аршанскім раёне
7 цудаў Лунінеччыны
7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.