Кулінарная віктарына «Смачна есці!». Атрымай прыз за свае веды беларускай кухнi!

10.12.2010 Конкурсы

mzeiurv1

Любіш са смакам паесці, пакаштаваць усе стравы і ведаеш пра працэс прыгатавання ежы ўсё? Адкажы на кулінарныя пытанні і атрымай прыз – кухонны камбайн фірмы Bosh ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала TIO.BY!

УМОВЫ ВІКТАРЫНЫ

Пытанні выкладзеныя адначасова на сайтах budzma.org і tio.by.

Віктарына праходзіць у два туры – за два тыдні.

Адказы на пытанні трэба дасылаць на электронную пошту razam@budzma.org з пазнакай «Смачна есці!». Адказы прымаюцца на рускай альбо беларускай мовах.

Па выніках дасланых адказаў за першы тыдзень вызначаецца прамежкавы пераможца, які атрымлівае каштоўны прыз.

Абсалютны пераможца (той, хто даслаў найбольшую колькасць слушных адказаў па выніках абодвух тыдняў), атрымае галоўны прыз – кухонны камбайн фірмы Bosh .

ПРЫЗЫ

Прыз 2 (Прамежкавы). Пераможца першага тыдня атрымлівае кулінарную кнігу Алеся Белага «Наша Страва», дзе можна знасці дакладныя рэцэпты традыцыйных беларускіх страваў і, магчыма, адказы на пытанні другога тура кулінарнай віктарыны.

Таксама ен атрымлівае фотаальбом Сяргея Плыткевiча «Нечаканая Беларусь».

Прыз 1 (Галоўны). Галоўнаму пераможцы (хто даслаў найбольшую колькасць слушных адказаў — па выніках абодвух тыдняў) уручаецца кухонны камбайн фірмы Bosch.

mcm2020

ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ

Дасылайце свае адказы на пададзеную вышэй электронную пошту да пятніцы (уключна) кожнага тыдня. Будзьма з беларускімі стравамі!

Перайсці да пытанняў.