• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.10.2022 | Культура

Культура непатрэбная, ні насельніцтву, ні ўладам. Як за 5 год знізіліся паказчыкі ў культурніцкай галіне

За апошнія пяць гадоў цікавасць да галіны культуры значна ўпала як з боку дзяржавы, так з боку грамадзянаў. Улады з кожным годам усё менш выдаткоўваюць сродкаў з бюджэту, а беларусы ўсё менш і менш наведваюць культурніцкія пляцоўкі і мерапрыемствы.


photo_2022-10-10_17-53-18.jpg

Ці моцна пагоршылася сітуацыя ў сферы культуры за 5 год?

З 2017 па 2021 год у Беларусі стала менш на 201 культурны клуб, 189 бібліятэк і адзін прафесійны тэатр. Колькасць наведванняў тэатраў за гэты час скарацілася амаль у два разы, наведванняў канцэртаў у 2021-м было як траціна ў 2017-м годзе. У музеі сталі хадзіць на 27% радзей.

Карыстальнікаў публічных бібліятэк за дадзены перыяд стала менш амаль на траціну, наведваць кінатэатры беларусы пачалі ўдвая меней, вынікае са справаздач аб выкананні рэспубліканскага бюджэту. За гэты ж час у Беларусі стала менш школ мастацтваў для дзяцей, але пры гэтым колькасць навучэнцаў там не зменшылася.

Сярэднестатыстычны работнік культуры — хто ён і колькі зарабляе?

Згодна інфармацыі Белстата, у 2021 годзе у галіне культуры працавала 44,4 тысячы чалавек ці 1% ад занятых у эканоміцы. У гэтую галіну ўключаны творчая, бібліятэчная, архіўная і музейная дзейнасці. Большасць супрацоўнікаў прадстаўлена жанчынамі — 72%, мужчын адпаведна толькі 28%. Сярэдні ўзрост работніка — 43,8.

Сярэдні заробак работнікаў культуры ў студзені-жніўні 2022 года, згодна статыстыцы, 934 рублі.

Шмат гэта ці мала?

Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, намінальны налічаны сярэдні зарабок па краіне у чэрвені 2022 года склаў 1626,5 рубля. Атрымліваецца, што сярэдні заробак работніка культуры амаль на 42% ніжэй за сярэдні па краіне.

ae45163d326974ed548f70d067bf95e3.jpg

Колькі сродкаў ідзе з «казны» на развіццё культуры?

Згодна статыстыцы, у 2018 годзе на культуру, спорт і дзяржаўныя СМІ з бюджэту выдаткавалі 1,539 млрд рублёў, у 2019-м — 1,46 млрд, а ў 2020-м — 1,37 млрд пры гэтым агульныя выдаткі выраслі за гэты час з 33 да амаль 42 млрд рублёў. У 2020 годзе фінансаванне сферы культуры зрэзалі да першапачатковага плану на 5%. У 2021 годзе фінансаванне зрэзалі на 1,8 млн рублёў ад запланаванага.

Амаль сто дзеячаў культуры за кратамі

756402508930022.jpg

Згодна апошняму маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры па стане на канец чэрвеня 98 дзеячаў культуры былі прызнаныя палітвязнямі. 46 з іх адбывалі крымінальнае пакаранне ў калоніях, 5 дзеячаў культуры адбывалі крымінальнае пакаранне ў выглядзе «хіміі», 46 дзеячаў культуры знаходзіліся ў следчых ізалятарах у чаканні суда або этапавання ў месцы адбыцця пакарання.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип