• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.05.2023 | Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры

Палітзняволены мастак і блогер Мікалай Клімовіч памёр у калоніі. Пра трагедыю стала вядома праваабаронцам 7 траўня. Мастака Генадзя Драздова асудзілі на 3 гады. На волю выйшаў навуковец Ігар Бортнік. Распавядаем апошнія  навіны палітвязняў культуры. 

клімовіч.png
Фота з Фэйсбука Мікалая Клімовіча

Палітвязень Мікалай Клімовіч памёр у калоніі.

Пра трагедыю стала вядома праваабаронцам 7 траўня.

Мікалай — мастак і блогер з Пінска, вядомы пад псеўданімам Мікалай Верасень. Скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Як паведамляе «Н*ша Н*ва», у 80-я працаваў мастацкім кіраўніком Лемяшэвіцкага сельскага Дома культуры, загадчыкам іншага ДК, загадчыкам кавярні «Дыялог».

Мікалая затрымалі ў снежні 2022-га за антываенныя публікацыі ў сацсетках.

Мікалай перанёс інсульт і павінен быў прымаць моцныя лекі. Перад прысудам ён казаў пра тое, што любое турэмнае знявольванне для яго — гэта смерць. Тым не менш Мікалая асудзілі на год калоніі за карыкатуру на Лукашэнку па артыкуле «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

21 красавіка яго перавялі ў калонію, а праз два тыдні Мікалай памёр ва ўзросце 61 год.

2 траўня сілавікі затрымалі Паўла Данкова aka Morgotika — стваральніка культавага мінскага рэйв-праекта «Мара». Яго абвінавачваюць у ахвяраваннях у фонды салідарнасці і падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша @citydogby.

3 траўня ў Гродне затрыманы музыка Аляксандр Гайваронскі

Аляксандр — вакаліст кавербэнда «Fair Play». Як піша @nebovkletku, на камеру ён сказаў, што выступаў у адзенні «забароненых колераў» — у відэа паказалі фота, дзе Аляксандр у майцы з гербам «Пагоня». Таксама музыка быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы.

Мастака Генадзя Драздова асудзілі да 3 гадоў калоніі

Працэс над мастаком пачаўся 2 траўня. Прысуд быў вынесены 4 траўня суддзёй Яўгенам Пісарэвічам. Падрабязнасці невядомыя.

Нагадаем, мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК), аднак пазней стала вядома, што яго вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК)

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Генадзь Пятровіч Драздоў

5 траўня ў «спіс экстрэмістаў» унеслі культуролага Вацлава Арэшку, асуджанага на 8 гадоў зняволення.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Вячаслаў Міхайлавіч Арэшка

6 траўня масля 38 сутак арышту на волю выйшаў навуковец Ігар Бортнік

Ігар быў затрыманы 29 сакавіка падчас аблавы на супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, у якім ён працаваў пасля звальнення з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спачатку яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля — яшчэ 13 і 15. Судзілі навукоўца кожны раз па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі.

Палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага абвінавачваюць у «неаднаразовым парушэнні парадку масавых мерапрыемстваў»

Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Стала вядома, што Булаўскага абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Булаўскі

19 траўня разгледзяць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Аксаны Зарэцкай і Багдана Караўца.

Аксана Зарэцкая — культуролаг, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, асуджаная на 1,5 года калоніі па «народным» арт. 342 КК.

Багдан Каравец — дызайнер і бізнесовец, заснавальнік кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», асуджаны на 2 гады калоніі.

Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец

26 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу на прысуд Анджэю Пачобуту. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і пасылкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Андрэй Станіслававіч Пачобут

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип