У Беларусі ў 2024-2026 гадах будзе рэалізавана праграма культурнага імпартазамяшчэння. Пра гэта ў эфіры СТВ заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкульта Ірына Дрыга. Зараз вядзецца распрацоўка гэтай праграмы.
Ірына Дрыга. Скрыншот відэазапісу
«Цяпер распрацоўваецца і будзе рэалізоўвацца ў 2024-2026 гадах. Гэта праграма культурнага імпартазамяшчэння. Калісьці вельмі смешна гучала «75% беларускай музыкі», але мы да гэтага ідзем і стараемся. Такія ж, скажам, праекты і крокі па пратэкцыянісцкіх адносінах да беларускай музыкі, песні, літаратуры, кіно, тэатра будуць рабіцца ва ўсіх сферах», — сказала Ірына Дрыга.
Дрыга не стала ўдавацца ў падрабязнасці гэтай праграмы.
Нагадаем, у канцы сакавіка, выступаючы са сваім пасланнем, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыйшоў час для «паэтапнага культурнага імпартазамяшчэння».