Культурніцкая прастора Ліды: ці ёсць жыццё пасля LIDBEER? Дыскутуем сёння!

Ліда добра вядомая мясцовым і турыстам замкам Гедыміна і адным з найлепшых вытворцаў піва і фестывалем LidBeer. А што яшчэ можа стаць цікавым і самім гараджанам, і гасцям? Чым ганарацца мясцовыя і што абавязкова варта наведаць?

lida

Што жыхары самі думаюць пра свой горад, дзе адпачываюць, гуляюць з дзецьмі? Ад чаго атрымліваюць натхненне? Якія магчымасці ёсць у горадзе для творчай самарэалізацыі жыхароў? Як эфектыўна выкарыстаць патэнцыял лідчан, каб культурніцкая афіша была насычанай і задавальняла самы патрабавальны густ?

Запрашаем цікаўных і неабыякавых паразмаўляць пра святочнае і надзённае культурніцкае жыццё ў Лідзе ў кампаніі цікавых спікераў:

Уладзімір Булаўскі, стваральнік культурніцкай прасторы “Vitebsk4me”, менеджар культуры, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” (Віцебск);

Наталля Халанская, дырэктарка тайм-клуба “13:87”, куратар стартап-школы, сацыяльны прадпрымальнік і грамадская актывістка (Бабруйск);

Павал Мацылевіч, заснавальнік і дырэктар мастацкай галерэі Ga11ery (Ліда);

Ілля Фаляжынскі, музыка, аўтар-выканаўца.

У 20:00, пасля завяршэння ток-шоў, пачнецца творчы вечар музыкі Іллі Фаляжынскага.

25 верасня

Пачатак: 18:30

Прастора галерэі Ga11ery (вул. Міцкевіча, 31)

Размова адкрытая для ўсіх ахвочых без абмежаванняў па ўзросце і прафесіі. Уваход вольны.

Даведкі і падрабязнасці: (29) 784-32-21 (Viber).