Анлайн-курс па абароне беларускай мовы «Акадэмія Ў»

Беларускай мовы ў Беларусі больш не становіцца, дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце працягваецца. Па-беларуску ўсё яшчэ немагчыма аформіць картку, атрымаць адукацыю, уладкавацца на працу, замовіць тавары з анлайн-крамы. Беларуская мова сама па сабе не з’явіцца ў заканадаўстве, на шыльдах, у крамах, на старонках сайтаў, у справаводстве дзяржаўных устаноў, у спорце і г. д.


31.png

Таму Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на курс «Акадэмія Ў»

За 10 заняткаў вы разбярэцеся ў моўнай палітыцы, навучыцеся прасоўваць змены ў заканадаўства (так, гэта магчыма нават зараз) і дасылаць 5 зваротаў за хвіліну.

Курс будзе праходзіць анлайн. Колькасць месцаў абмежаваная.

Падаць заяўку можна тут.