З нагоды сёлетняй сусветнай «Ночы расстраляных паэтаў» нагадваем пра дыстанцыйны адукацыйны курс пра расстраляных літаратараў, які зрабіў «Лятучы ўніверсітэт» у 2020 годзе. Для кожнага з літаратараў у праекце прадстаўленыя лекцыі ад гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, песні і вершы ў выкананні музыкаў і звычайных людзей, артыкулы і фільмы пра іх, а таксама іх творы і спасылкі на кнігі.
На адукацыйнай мэдыя-плятформе «Лятучы ўнівэрсытэт» зьявіўся новы дыстанцыйны курс, прысьвечаны беларускім літаратарам, расстраляным бальшавікамі ў Курапатах у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Адукацыйны курс сабраў напрацаванае ў межах праекту «(Не)расстраляныя», створанага ў памяць пра «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі, Юрка Лявонны і многія іншыя.
Курс дазваляе паглыбіцца ў жыцьцё і творчасьць 18-ці літаратараў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій. Для кожнага зь літаратараў прадстаўленыя лекцыі ад гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, песьні і вершы ў выкананьні музыкаў і звычайных людзей (#ланцугпамяці), артыкулы і фільмы пра іх, а таксама іх творы і спасылкі на кнігі.
«Калі ў 2020-м вы яшчэ не абралі сабе любімчыка з літаратараў 30-х, то адстаеце ад трэндаў. Akute выконвае верш Анатоля Вольнага, Re1іkt спявае Міхася Зарэцкага, здымаецца ўжо сёмы hіstory doc, а вы ўсё гэта прапусцілі? Трэба наганяць», — адзначаюць аўтары курсу.
svaboda.org