• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2022 | Грамадства Асоба

Кватэра на васьмярых і Br300 на старце: як маладыя спецыялісты едуць у правінцыю

Гісторыю пра тое, як карэнная мінчанка трапіла па размеркаванні ў Валожын, расказвае журналіст Ілья Красоўскі для партала tochka.by.


qpt07omhd6l7b821q7efdgy0j9bcjulh.jpgФота з архіва гераіні матэрыяла

Анастасія ставіць вакал і падзарабляе мастацкім кіраўніком у раённым доме культуры. Плацяць няшмат, але і няма куды траціць грошы. Знайшла каханне і марыць выпырхнуць з правінцыйнага спліну, каб стаць зоркай.

Стаўкі зробленыя

Анастасія скончыла Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Год размеркавання ўжо праляцеў. Застаўся яшчэ адзін.

Выбірала дзяўчына з таго, што прапанавалі. У руцэ сціскала заяўку ад сярэдняй школы, дзе вяла гурток па вакале, але яна не падышла.

«За два дні да размеркавання на кафедры сказалі, што мая заяўка ідзе па лініі адукацыі, а не культуры», — расказвае Анастасія.

o8l9rae5tvx6joagvfuajgd25j42vm5k.jpg
Фота: Глеб Бярэзін / Tochka.by

Сярод іншых месцаў Валожын выглядаў найлепшым. Зарплаты ўсюды прапаноўвалі невялікія, а там яшчэ і жыллё давалі.

«Мама сказала — як далёка, а тата — можа, яно і да лепшага», — успамінае Анастасія.

Чаканне і рэальнасць амаль супалі. Абяцалі аклад Br500 са старту, а выдалі — Br300.

У чатырохпакаёвую кватэру заехала шумная кампанія маладых спецыялістаў: чатыры хлопцы і чатыры дзяўчыны.

Кватэра была ў добрым стане. Маладыя артысты выклалі манеты з кішэняў — памянялі краны, зрабілі касметычны рамонт у туалеце і купілі пральную машыну.

Праўда, доўга жыць там Анастасіі не давялося. Пазнаёмілася з будучым мужам і праз пару месяцаў пераехала да яго. А распісаліся сёлета ў жніўні.

bfuftltdqb7rigxm301ei8pcqmuzr7k8.jpg
Фота з архіва гераіні 

Музычны рынг

Анастасія трапіла ў жаночы калектыў, страсці кіпяць як у «Гульні тронаў». Затое не засумуеш.

«Кожны дзень даказваю калегам, што я спецыяліст у сваёй справе», — дзеліцца дзяўчына.

8le4x8if0q8todffo6i9kud2l03h5go8.jpgФота з архіва гераіні 

Анастасія выкладае вакал — кіраўнік узорнай студыі эстраднай песні «Праменьчыкі». У яе распараджэнні клас з фартэпіяна і мікрафонам і актавая зала. Займаюцца дзеці ва ўзросце ад 10 да 18 год: дзяўчынкі і адзін хлопец.

Дзяўчына дадала сабе яшчэ паўстаўкі мастацкага кіраўніка. Складае нумары на святы. На паўтары стаўкі больш як Br800 выціскаць не атрымліваецца. За гэтыя грошы дзяўчына працуе з аўторка па суботу па 12 гадзін.

Туманны Альбіён

Людзі носяць флікеры, значыць, мы ў маленькім горадзе. Сумныя дзядзі і цёці крочаць на працу ў густым тумане. Пагоркі акружылі Валожын у нізіне.

Добрая зарплата тут — «па пяцьсот», але ў беларускіх. Хто змог — з’ехаў на заробкі.

rjfb9zgncoqgb551eyr4w5z2gibxyg7p.jpg
Фота: Глеб Бярэзін / Tochka.by

На галоўнай плошчы — паркоўка. Найлепшыя месцы — аўтамабілям. Бібліятэка, кінаакцёр, дом культуры — усе месцы прыцягнення на адным пятачку.

Далей па вуліцы гарыць святло ў акне барбершопа, высокая мода ўжо даўно прабілася праз бетон менскай кальцавой.

m7v3z4dedrh0rlrvgs9s6e5oln0a4zai.jpg
Фота: Глеб Бярэзін / Tochka.by

Ёсць у горадзе рэстаран для людзей сталых: пад песні «Белага арла» выпіць «Дзікай качкі». Пару крокаў убок — уткнёмся ў клуб з глухімі металічнымі дзвярыма, і яна тут вельмі нездарма. Маладыя разгарачаныя ромам хлопцы сцякаюцца з бліжэйшых вёсак на дыскатэку. Патанчыць, а калі павязе, то і пабіцца за сэрца прыгожай дамы.

kthdn9e2nfbgtg7eas6vqnuq8amspkc2.jpgФота: Глеб Бярэзін / Tochka.by

Анастасія ходзіць толькі ў любімую кавярню, дзе праходзяць музычныя вечары, падаюць смачную каву і сушы.

«У горадзе не хапае гандлёвага цэнтра. Напрыклад, каб сабраць дзіця ў школу, трэба ехаць у Маладзечна», — удакладняе дзяўчына.

klx53nytt3dmzru41j1eg2vylnu2i8tb.jpgФота: Глеб Бярэзін / Tochka.by

Валожын — чысты і спакойны. Ідэальнае месца, каб сядзець роўна. Але гэтага мала, калі ёсць амбіцыі. Наста пасля размеркавання ідзе далей — назад у Мінск з мужам. Насустрач мары — стаць вядомай артысткай.

8tk5r8tn2c69d384lsjskxw7bd3rnfyd.jpg
Фота з архіва гераіні 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип