• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2018 | Афіша

Квэсты, Volski, рок-н-рол: праграма беларускага рок-фестывалю «Наш дзень»

У суботу 30 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца першы беларускі  рок-фестываль «Наш дзень». Арганізатары абвясцілі чаргу выступаў музыкаў і забаўляльную праграму.

nashdzen-afisha-new

Музычная частка

Музычны лайн-ап фестывалю складаюць 12 лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі, а таксама пераможцы конкурсу маладых гуртоў. Модныя беларускія гурты і сапраўдныя легенды побач. Гучныя гітарныя рыфы і шчырая лірыка. Калі вы апошні раз бачылі столькі выбітных беларускіх музыкаў на адной сцэне? Пытанне з відавочным адказам.

Расклад выступаў:

12:00 – пераможцы конкурсу

13.00 – B:N:

13.30 – Мутнаевока

14.10 – Пятро Клюеў

14.50 – The Superbullz

15.40 – Зміцер Вайцюшкевіч

16.20 – Neuro Dubel

17.00 – Крама

17.50 – Akute

18.30 – Nizkiz

19.20 – Дай дарогу

20.10 – Dzieciuki

21.00 – Volski

 

Забавы і пляцоўкі

  • Фудкорт – піва («Беларуская карчма»), беларуская кухня, кебабы, хот-догі, кава, гарбата ды інш.
  • Quvalda – беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасцю, галаваломкамі ды інш.
  • Дзіцячая пляцоўка – батут, актыўныя гульні, беларускія настолкі, лук, коні ды інш.
  • ГА «Эгіда» – кожны будзе мець магчымасць узяць сабе бяздомнага коціка ці сабачку.
  • Кірмаш рамеснікаў – вырабы з дрэва, саломкі, металу, гліны і г.д.
  • Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі – LSTR, Symbal.by, «Князь Вітаўт», «Мой модны кут».
  • Зона НДА – шматлікія адукацыйныя, культурныя, экалагічныя, грамадскія ініцыятывы, у тым ліку майстар-класы па лічбавай бяспецы, экалагічным ладзе жыцця і шведскай мове.
  • Футбольная зона – ФК «Тарпеда Мінск».

Як даехаць

  • Пляцоўка: Музей народнай архітэктуры і побыту за вёскай Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»).
  • На ўласным аўто (будзе паркоўка) ці ровары.
  • Прыгараднымі аўтобусамі ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя».
  • Гарадскім аўтобусам №170Э ад АС «Паўднёва-Заходняя», які спыняецца на прыпынках метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка».
  • Маршрутным таксі 1277-тк ад станцыі метро «Пятроўшчына».
  • Дадатковым аўтобусам №203Э ад станцыі «Паўднёва-Заходняя» (праз метро «Пятроўшчына»).
  • З 22.00 да 23.00 ад музея ў бок гораду будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы, на якіх можна будзе даехаць да мятро «Малінаўка».
  • Прыватны трансфер на фестываль і з фестываля – падрабязней тут – https://vk.com/@understage-transfer-nash-dzen.

Квіткі

Квіткі на фэст каштуюць 28 рублёў. У дзень фэста – 30. Набыць можна ў касах і на сайце Kvitki.by, а таксама на ўваходзе. Падрабязная інфармацыя пра фэст на старонках у Facebook і VK. Інфалінія: (033) 661 14 32.

Паводле арганізатараў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип