• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
22.07.2022 | Грамадства

Ларыса Шчыракова: Любую гістарычную з'яву трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям'ю

Журналістка Ларыса Шчыракова, вымушаная пакінуць прафесію, прапануе ствараць відэалетапісы сем’яў на Гомельшчыне, піша «Новы Час».


larysa_szczyrokova_fejsbuk2.jpgЛарыса Шчыракова, фота з фэйсбука

Жыхары Гомельшчыны, дый не толькі, ведаюць Ларысу Шчыракову як незалежную журналістку, якая звяртала ўвагу на шматлікія праблемы ў рэгіёне. Аднак спадарыня Ларыса вымушана была пакінуць прафесію, і цяпер яна вырашыла заняцца тым, што ўмее як відэааператар, фатограф, а таксама як прафесійны гісторык — фіксацыяй і захаваннем сямейных гісторый.

— Мне гэта блізка і вельмі цікава. Гэта не грамадскі праект, а мая ўласная ініцыятыва, і я, як ІП, магу прапаноўваць людзям здымку такіх фільмаў ці гістарычных рэпартажаў, — распавядае Ларыса Шчыракова.

За яе плячыма — 10 гадоў журналісцкага і аператарскага досведу, у тым ліку праца ў межах ініцыятывы «Забітыя і забытыя», якая распавядае пра рэпрэсаваных у савецкія часы жыхароў Гомельшчыны. Журналістка стварыла шэраг відэаінтэрв’ю з нашчадкамі ахвяр палітычных рэпрэсій бальшавікоў.

Цяпер Ларыса Шчыракова прапануе запісаць інтэрв’ю з рознымі людзьмі (сведкамі, відавочцамі падзей), зняць памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй пэўнай сям’і, дадаць сямейныя фатаграфіі і дакументы. У выніку атрымаецца своеасаблівы летапіс роду, які дапаможа захаваць каштоўныя ўспаміны для нашчадкаў.

larysa_szczyrokova_fejsbuk1.jpg

Відэаздымка сямейных гісторый для спадарыні Ларысы пасля сыходу з прафесіі — адна з нешматлікіх магчымасцяў забяспечыць сабе існаванне. Але ёсць у гэтым і яшчэ адна важная гуманітарная мэта: праз захаванне гісторый сем’яў захаваць гісторыю народа. Ці, прынамсі, Гомельшчыны — бо здымкі плануецца праводзіць толькі ў гэтым рэгіёне.

— Любую гістарычную з’яву можна і трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям’ю: напрыклад, Другая Сусветная на Гомельшчыне, ці стараверства, ці рэпрэсіі. Бо адна справа, калі чытаеш агульную навуковую інфармацыю: колькі чалавек было раскулачана, выслана, расстраляна. Але зусім па-іншаму эмацыйна кранаюць канкрэтныя гісторыі гэтых людзей, асабліва калі іх распавядаюць нашчадкі, напрыклад, дачка рэпрэсаванай узгадвае сваё сіроцкае дзяцінства. І гэта нашмат лепш раскрывае тую ці іншую падзею альбо з’яву. Я лічу, што гэта ідэальна — дадаваць гісторыі людзей у агульны гістарычны аповед.

Таксама Ларыса Шчыракова ладзіць этнафотасесіі. Калі вы хочаце замовіць здымку фільма пра гісторыю сям’і альбо фотасесію ў нацыянальным беларускім стылі, звяртайцеся да спадарыні Ларысы ў Фэйсбуку, альбо тэлефануйце: +375447396694.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM