16 ліпеня 2012 г. у канферэнц-зале МГА ЗБС “Бацькаўшчына” па вул. Мяснікова, 35 у г. Мінску старшыня Рэспубліканскага савета “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч правядзе сустрэчу са студэнтамі прыродазнаўчага факультэта Мінскага дзяржаўнага універсітэту імя Максіма Танка, на якой будзе прачытана лекцыя “Краязнаўства і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.
Пад час лекцыі будуць разгледжаны асноўныя аспекты ўзаемадзеяння краязнаўчай працы з працай па ахове помнікаў гісторыі і культуры, слухачы будуць пазнаёмлены з асновамі методыкі натурных даследаванняў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.
Лекцыя накіравана на практычны вынік – графічную фіксацыю (складанне сітуацыйнага плану) могілак у в. Плябань Маладзечанскага р-на) з мэтай афармлення прапановы на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці магілы геройскі загінуўшых паўстанцаў у 1863 г.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.