• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.08.2017 | Адукацыя

«Лічбавая камунікацыя», «Культурныя стратэгіі» і «Стратэгіі фандрайзінга»: новыя курсы ад праграмы ЕС «Культура і Крэатыўнасць»

Мы звыкліся з тым, што культура – на апошніх старонках. А ці там яе месца? Змяніць звыклую парадыгму падачы і успрымання інфармацыі  «палітыка-эканоміка-культура-спорт-надвор’е» дапаможа культурна стратэгія, якую варта мець любой сучаснай арганізацыі і медыя.

Выпрацаваць культурную стратэгію дапаможа новы адукацыйны курс ад Рагнара Сііла, былога намесніка міністра культуры Эстоніі, а зараз аднаго з кіраўнікоў праекта ЕС «Культура і Крэатыўнасць».  Курсы іншых кіраўнікоў праграмы Ціма Уільямса, курс па стратэгіям фандрайзінга і Анастасіі Нуржынская, курс па лічбавай камунікацыі, таксама дасяжныя на сайце праграмы і бясплатныя для беларускай аўдыторыі.

Па выніках курсу можна атрымаць дыплом праграмы Еўрапейскага Саюза, – карысны дадатак да рэзюмэ, асабліва для маладых спецыялістаў.

Курс «Лічбавая камунікацыя»

Для каго гэты курс? Для дырэктараў і супрацоўнікаў, адказных за стратэгічнае планаванне, спецыялістаў па камунікацыі, рэдактараў сайтаў і сацыяльных медыя, творчых прафесіяналаў і культурных менеджараў.

Курс складаецца з трох частак:

  1. Стратэгіі лічбавай камунікацыі,
  2. Менеджмент вэб-сайта,
  3. Эфектыўнае выкарыстанне сацыяльных медыя.

«Важна, каб камунікацыйная стратэгія была часткай агульнай стратэгіі арганізацыі. Таму я раю далучыць да распрацоўкі як мага больш супрацоўнікаў», – кажак Анастасія Нуржынская, аўтарка курса.

Photo_ Anastasija_Nurzhinskaja

Сайт. Сёння любы вэб-сайт існуе ў неверагодна канкурэнтных умовах. У сярэднім карыстальнікі застаюцца на старонцы менш за 8 секундаў, а 55% наведвальнікаў застаюцца за на сайце менш за 15 секундаў. Адпаведна, задача – утрымаць увагу. Дзеля гэтага трэба прапанаваць кантэнт выдатнай якасці. «Ёсць толькі два тыпа інфармацыі, якія шукаюць карыстальнікі, і якія іх прыцягваюць», – кажа А. Нуржынская. Якія гэта віды інфармацыі? Якія тэмы трэба абавязкова «уплесці» у паведамленне на сайце? Як скласці загаловак і эфектыўна выкарыстоўваць трэнды ў сваіх інтарэсах? Адказы гл. у ан-лайн курсе.

Photo_poster_communicationСацыяльныя медыя. «На кожнае паведамленне аб вашай арганізацыі, давайце аўдыторыі тры карысных факта, – раіць А. Нуржынская. – Арганізуйце конкурсы і апытанні. Асноўны прынцып – быць камунікабельным. Уцягвайце аўдыторыю ў дыялог». Што яшчэ?

Выкарыстоўваць для пастоў (social media post) наяўны кантэнт ці ствараць новы?

Што абавязкова павінна быць у кожным пасце?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама спіс карысных рэсурсаў, табліцы для распрацоўкі стратэгіі і натхняльныя прыклады, знойдзеце ў матэрыялах да кароткіх лекцыяў (3 лекцыі = 12 хвілін).

Пачаць курс “Лічбавая камунікацыя”

Курс «Культурныя стратэгіі» ад Рагнара Сііла

Для каго гэты курс? Для дзяржаўных служачых, дырэктараў дзяржаўных устаноў і лідараў НДА, уладальнікаў і кіраўнікоў камерцыйных кампаній.

Як стварыць абагульняючаю і празрыстую культурную стратэгію і навошта яна ўвогуле патрэбная? «Роля ўрадаў і інстытуцыяў не ў тым каб казаць культурным лідарам што рабіць, а ў тым, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе, дзе культурныя ініцыятывы змогуць расквітнець», – кажа Рагнар Сііл. Таму культурныя стратэгіі – гэта перад усім інструмент для ўрадаў для міністэрстваў культуры, а таксама для іншых міністэрств – адукацыі, эканомікі, турызма і ўсіх, хто можа паўплываць на культуру ці выкарыстаць культурны рэсурс».

Photo_Ragnar_Siil

Неад’емныя часткі любой стратэгіі – гэта місія і бачанне. «Добрая місія ўнікальная і канкрэтная. Бачанне павінна быць амбіцыйным і добра сфармуляваным. Зразумелае, як унутры арганізацыі, так і за яе межамі» – лічыць эксперт. Таму культурную стратэгію нельга проста «copy/paste». Як выпрацаваць такую місію і сфармуляваць яе – падрабязна ў курсе Рагнара Сііла.

Два самых галоўных слова яго лекцый – «празрыстасць» і «уключанасць». «Калі ў працэс стварэння культурнай стратэгіі ўцягнутыя як мага больш людзей, груп і зацікаўленых аб’яднанняў, дакумент не магчыма праігнараваць. Гэта вымушае ўлады і ўсіх тых, хто прымае рашэнні, разгледзіць і прыняць да ўвагі прапанаваную стратэгію», – кажа Рагнар Сііл. Што яшчэ прапануе эксперт? Адказы на пытанні:

Як правільна аналізаваць культурную сферу?

Якія дзве групы людзей павінны быць абавязкова ўключаныя ў працэс стварэння культурнай стратэгіі?

Якія словы і паняткі лепш выкарыстоўваць для стварэння культурнай стратэгіі?

Як забяспечыць празрыстасць?

Якія 5 галоўных мэтаў культурных стратэгіяў існуюць?

А таксама асобная лекцыя «ад словаў – да справы» і прыклады,- спасылкі на ўдалыя стратэгіі.

Photo_poster_strategies

«Культурная стратэгія – гэта не проста «дакумент з міністэрства культуры». Культура павінна быць у сэрцы ўсіх нацыянальных стратэгій, асабліва ў галіне адукацыі і інавацый», – кажа Рагнар Сііл.

Пачаць курс «Культурныя стратэгіі»

Курс па прыцягненню фінансаў «Стратэгіі фандрайзінга»

Для каго гэты курс? Для прафесіяналаў, якія займаюцца пошукам фінансавання, дырэктараў арганізацый, лідараў і аўтараў праектаў, якія зацікаўленыя ва ўсталяванні міжнароднага супрацоўніцтва.

Аўтар курса – Цім Уільямс, дырэктар і ключавы эксперт праграмы ЕС «Культура і Крэатыўнасць», культурны менеджар з вялікім вопытам працы ў міжнародных праектах і арганізацыях.

Photo_Tim_Williams

Як наладзіць стасункі з міжнароднымі донарамі і фондамі? «Па-першае, трэба настроіцца на доўгую перспектыву. Не магчыма атрымаць усе і адразу, – лічыць Ц. Уільямс. – Донары схільныя да развіцця адносінаў «крок за крокам». Толькі так можна наладзіць даверлівыя стасункі».

Яшчэ адна асаблівасць, якую трэба ўлічыць. Фонды не схільныя фінансаваць адразу вялікія праекты. Праект на якую суму прапанаваць для першага супрацоўніцтва? «Які не перабольшвае 10-15% гадавога бюджэту вашай арганізацыі», – лічыць эксперт.

«Не выключана, што супрацоўніцтва паўплывае на вашую арганізацыю і пераменіць яе. Таму, загадзя падумайце, якую галіну вашай працы вы сапраўды хацелі б змяніць з дапамогай новага праекта. У гэтым выпадку патрабаванні донара не стануць для вас нечаканасцю», – кажа Цім Уільямс.

Таксама ў сваім курсе эксперт дзеліцца ідэямі на тэмы:

Як скласці спіс патэнцыйных донараў і працаваць з гэтым спісам?

Як правільна прасоўваць сваю актыўнасць у іншай краіне?

У чым небяспека стварэння сеткі ці філіяла арганізацыі за межамі краіны і ці варта гэта рабіць для прыцягнення фінансавання?

У якіх выпадках варта скарыстацца паслугамі прадстаўніка?

Photo_poster_fundraising

Асаблівасць гэтага курса ў тым, што пададзеная інфармацыя – не проста тэорыя. Сам аўтар шматкроць удзельнічаў у стварэнні фінансавых стратэгій, пошуку і размеркаванні сродкаў на міжнародным узроўні.

Пачаць курс «Стратэгіі фандрайзінга»

Паводле арганізатараў

 

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип