У Брэсце па ініцыятыве мясцовай пракуратуры лікавідавалі чатыры грамадскія арганізацыі, паведамляе Zerkalo.io. Гэта сацыяльна-інфармацыйнае ўстанова «Роўнасьць і справядлівасьць», культурна-асветніцкая установа «Брэсцкі Аазіс», культурна-асветніцкая установа «Еўрапейская брама» і інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Агенцтва Пропус». На думку пракуратуры дзейнасць арганізацыяў не адпавядала мэтам, названым у іх статутах.
Фота: prokuratura.gov.by
Рашэнні аб ліквідацыі грамадскіх арганізацый прынялі адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста. Ініцыятарам выступіла пракуратура горада.
Падстава, як паведамляецца на сайце Генпракуратуры, — дзейнасць названых суб’ектаў не адпавядала ўказаным у іх статутах мэтам і прадмету.
Паводле інфармацыі пракуратуры, ад імя установы «Агенцтва Пропус» фактычна рыхтаваліся і рэалізоўваліся супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку масавыя беспарадкі, іншыя экстрэмісцкія праявы ў дачыненні да Беларусі, публікаваліся заклікі да ўвядзення санкцый і эканамічнага ціску на краіну, іншым крокам да шкоды нацыянальнай бяспецы.
Культурна-асветніцкая ўстанова «Брэсцкі Аазіс» займалася правядзеннем семінараў, круглых сталоў і юрыдычных кансультацый.
Сацыяльна-інфармацыйнае ўстанова «Роўнасьць і справядлівасьць» была зарэгістравана ў 2016 годзе. Галоўнай мэтай арганізацыі было абагульненне вопыту спецыялістаў-прафесіяналаў, лідэраў грамадскай думкі для наладжвання партнёрства па развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
«Еўрапейская брама» займалася падтрымкай развіцця і ўмацавання добрасуседскіх адносін у трансгранічным кантэксце.
Установа «Брэсцкі Аазіс» «праводзіла мерапрыемствы ва ўзаемадзеянні з агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзич», якое было ліквідавана 2 ліпеня, а таксама грамадзянамі, у дачыненні да якіх пракуратура горада ўжо прыняла меры рэагавання.
«Яны займаліся дзейнасцю, якая вяла да павышэння напружанасці ў грамадстве, спрыяла стварэнню атмасферы недаверу да кампетэнтным дзяржаўным органам, вымушала да агрэсіі. Аналагічныя парушэнні выяўлены ў дзейнасці астатніх ліквідаваных устаноў», - напісана на сайце Генпракуратуры.