Улады ліквідуюць грамадскую арганізацыю «Польска Матеж Школьна», паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
Арганізацыя займалася адукацыяй, яе школа ў Гродне на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадскіх школ у свеце.
Рэпрэсіі супраць «польскай Матэжы» пачаліся ў 2021 годзе. За нібыта незаконную дзейнасць у сферы адукацыі арганізацыю пакаралі штрафам 300 000 рублёў, падатковая далічыла яшчэ 500 000 нібыта недаплаты падаткаў.
Арганізацыю прымусілі рэгістраваць для адукацыйнай дзейнасці новае юрыдычная асоба, але ні гэта, ні аплата вялізнага штрафу не дапамаглі. 13 верасня Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць справу аб ліквідацыі арганізацыі. На гэтым тыдні ў школе пры «польскай Матэжы школьнай» павінен быў пачацца новы навучальны год.