Літаратурна-этнаграфічнае свята ў Неглюбскай СШ пройдзе 9 лютага

9 лютага 2012 г. у 14.00. у Неглюбскай сярэдняй школе (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) адбудзецца літаратурна-этнаграфічнае свята “Зоркі і Сонца”.

У праграме:

творчыя выступленні Ларысы Раманавай, Генадзя Лапаціна — вядучых навуковых супрацоўнікаў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава, сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў;
сустрэча з неглюбскімі майстрамі ткацтва;
прэзентацыя кніг паэзіі Ларысы Раманавай “Птушкі і рыбы”, Генадзя Лапаціна “Убачыць дрэва”, Галіны Нячаевай “Свабода вады”, Васіля Бакаева “Эмігрант з дзяцінства”, “Пад зоркай Палынь”, “Перадусім — міласэрнасць”, навуковых выданняў Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава “Навуковыя запіскі”, “Арнаменты Падняпроўя”, “Галасы адышоўшых вёсак”;
выстаўка неглюбскіх тканых ручнікоў (з фондаў музея), ручнікоў, тканін, вырабленых вучнямі Неглюбскай школы, сучаснымі майстрамі в. Неглюбка;
літаратурна-фальклорная віктарына,
фотавыстава.

Сустрэча “Зоркі і Сонца” адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэчу ладзяць: Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава,
Неглюбская сярэдняя школа, МГА Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.