Творчая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў гістарычна-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэдактарам часопіса «Дзеяслоў», пісьменнікам Барысам Пятровічам, старшынём Саюзу беларускіх пісьменнікаў, пісьменнікам Алесем Пашкевічам і бардам Кастусём Герашчанкам адбылася 14 траўня ў Полацкім кадэцкім корпусе.
Падчас імпрэзы госці апавялі пра стан сучаснай беларускай літаратуры, кірункі яе развіцця, яе месца ў сусветным літаратурным працэсе. Літаратурныя выступы аздобіў сваімі спевамі вядомы бард Кастусь Герашчанка.
Па запрашэнні рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Барыса Пятровіча да сустрэчы таксама далучылася адна з арганізатараў сустрэчы – сябра ТБМ, маладая паэтка Ірына Бельская.
Студэнты задавалі выступоўцам шмат пытанняў. Аўтары самых цікавых пытанняў, а таксама кафедра культуралогіі ПДУ атрымалі ў падарунак кнігі і дыскі ад гасцей і Таварыства беларускай мовы.
Арганізатар сустрэчы – суполка “Рубон” Наваполацкай філіі “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”.
Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Для budzma.org
Тэгі: Полацк